Вы тут

Уладзімір Макей разам з замежным дыпламатычным корпусам наведаў Хатынь


Учора, у 76 гадавіну з дня трагедыі ў беларускай вёсцы Хатынь, гэта сімвалічнае і памятнае для ўсіх нас месца наведаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей разам з замежным дыпламатычным корпусам, паведамляе БелТА.


У сваім выступленні кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства заявіў пра тое, што нельга дапусціць скажэнне гісторыі і абяленне злачынцаў Другой сусветнай вайны. «Нельга забываць пра трагічныя старонкі гісторыі, пра подзвіг тых, хто змагаўся супраць фашызму, і нельга дапусціць, каб героямі называлі тых, хто знішчаў людзей», — падкрэсліў міністр.

Немагчыма без болю ўспрымаць трагедыю, што 76 гадоў таму адбылася ў беларускай вёсцы Хатынь, сказаў Уладзімір Макей. Гітлераўскія карнікі жыўцом спалілі і расстралялі 149 чалавек, у ліку якіх было 75 дзяцей. Створаны на месцы трагедыі мемарыяльны комплекс стаў сімвалам ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хатынь не была адзінай, яе лёс падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак. Так, на тэрыторыі Беларусі фашысцкія акупанты ператварылі ў руіны 209 гарадоў і населеных пунктаў, знішчылі 9,2 тысячы вёсак, у тым ліку 628 разам з жыхарамі. З іх 186 вёсак так і не былі адноўлены.

Міністр таксама нагадаў пра шматлікія канцлагеры, у якіх загінула вялікая колькасць людзей. Шмат хто з беларусаў былі сагнаныя ў рабства і ўжо ніколі не вярнуліся на родную зямлю.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь за гады сваёй гісторыі шмат разоў была ўцягнутая ў канфлікты і войны, у якіх несла каласальныя страты. «У Беларусі на генным узроўні закладзена непрыманне войнаў і ваенных канфліктаў, — працягнуў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. — Адсюль і талерантнасць беларусаў, і іх жаданне зрабіць усё для таго, каб мір быў у сваёй краіне, у рэгіёне і ў цэлым у свеце. І гэта імкненне беларусаў да міру і спакою актуальнае сёння як ніколі». Кіраўнік МЗС перасцярог ад таго, каб татальная канфрантацыя, якая адбываецца ў многіх рэгіёнах, не скацілася да трагедыі вайны. «Трэба рабіць усё для падтрымання міру і стабільнасці», — рэзюмаваў Уладзімір Макей.

Макей: Беларусь атрымала ад Расіі прапановы па паглыбленні інтэграцыі

Пагадненне Беларусі і ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму гатова да падпісання

Загаловак у газеце: Незабыты боль

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым сутнасць вішынгу — аднаго з відаў махлярства

У чым сутнасць вішынгу — аднаго з відаў махлярства

З выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі. 

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Грамадства

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Армія — школа мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму». Паводле сацыялагічнага апытання, з гэтым сцвярджэннем згодны 86 п