Вы тут

У сувязі з пераходам шэрагу краін на «летні» час БЧ змяніла расклад руху


Гэта адбудзецца ў ноч з 30 на 31 сакавіка. Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя правялі карэкціроўку раскладу руху міжнародных цягнікоў.


Фота Дзмітрыя Суганяева

Напрыклад, як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, цягнік № 805 Мінск — Вільнюс, які адпраўляецца з Мінска ў 7.35 і прыбывае на канчатковы пункт следавання ў 9.05, будзе прыбываць у Вільнюс ў 10.05 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змянення). Цягнік № 806 Вільнюс — Мінск, які адпраўляецца з Вільнюса ў 18.30 і прыбывае ў сталіцу Беларусі ў 22.00, будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 19.30. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

Цягнік № 85/86 Кіеў — Мінск, які адпраўляецца з Кіева ў 21.09 і прыбывае ў Мінск у 8.38, пасля пераходу на «летні» час будзе адпраўляцца з Кіева ў 22.12. Час прыбыцця састава ў Мінск (8.38) і адпраўлення яго са сталіцы Беларусі (22.40) застанецца без змяненняў. У Кіеў цягнік будзе прыбываць у 8.59.

У сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэкціраваны і расклад асобных цягнікоў, якія курсіруюць па тэрыторыі Беларусі.

Так, у штодзённых перасадачных зносінах Мінск — Брэст — Варшава цягнік № 727 Мінск —Брэст, які адпраўляецца са сталіцы Беларусі ў 10.57 і прыбывае ў Брэст у 14.31, будзе адпраўляцца з Мінска ў 9.50 і прыбываць у абласны цэнтр у 13.38. Адпаведна, састаў № 127 Брэст — Варшава, які адпраўляецца з Брэста ў 15.23 і прыбывае ў Варшаву ў 17.25, пасля пераходу на «летні» час будзе адпраўляцца ў 14.23. Час прыбыцця ў Варшаву застанецца ранейшым. Час адпраўлення цягніка № 128 Варшава — Брэст таксама застанецца без змяненняў (8.35), у Брэст ён прыбудзе ў 13.49 (цяпер прыбывае ў 14.49). Састаў № 728 Брэст — Мінск будзе адпраўляцца з Брэста ў 14.23 (зараз адпраўляецца ў 15.15) і прыбываць у сталіцу Беларусі ў 18.05.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www. rw. by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.