Вы тут

Затраты на аказанне паслуг ЖКГ за апошнія тры гады знізіліся


Затраты на аказанне паслуг ЖКГ за апошнія тры гады знізіліся ў Беларусі больш як на Br450 млн. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Рэспублiка" распавёў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, паведамляе БЕЛТА.


Першы намеснік міністра падкрэсліў, што асноўны акцэнт пры выкананні задачы зніжэння выдаткаў робіцца на механізм планава-разліковых цэн. "Летась у сферы ЖКГ атрымалася сэканоміць больш як Br83 млн. Усяго ж за апошнія тры гады выдаткі знізіліся больш як на Br450 млн. Шмат у чым так адбываецца дзякуючы ўкараненню механізму планава-разліковых цэн. Растлумачу: у 2015 годзе была ўкаранёна сістэма фінансавання строга рэгламентаваных затрат на аказанне паслуг водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі), цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння, тэхабслугоўвання, тэхабслугоўвання ліфта, абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі па планава-разліковым цэнах. Мінжылкамгас сістэматычна аналізуе выдаткі, у тым ліку на прадмет іх зніжэння, і "дыктуе" планава-разліковыя цэны. Гэта ў выніку стрымлівае тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для канчатковага спажыўца. Акрамя таго, такое фінансаванне падагравала арганізацыі галіны жыць па сродках і быць максімальна зацікаўленымі ў скарачэнні сваіх затрат", - распавёў Генадзь Трубіла.

Пры гэтым ён дадаў, што рэзервы для эканоміі яшчэ ёсць, калі рупліва выкарыстоўваць паліўна-энергетычныя рэсурсы, павялічыць выкарыстанне мясцовых відаў паліва, памяншаць тэхналагічныя страты цеплавой энергіі і вады, а таксама за кошт аптымізацыі колькасці работнікаў, скарачэння накладных выдаткаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.