Вы тут

Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у Ваеннай Акадэміі


Паступленне ў вышэйшую або сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову заўжды нагадвае “ката ў мяшку”. І самае непрыемнае – праз паўгода або год усвядоміць, што памыліўся і па нейкай прычыне абраў не тое, да чаго ляжыць душа. Таму была ўзята на ўзбраенне тактыку “Дня адкрытых дзвярэй”. Будучыя абітурыенты дзякуючы гэтаму могуць на свае вочы пабачыць, што іх чакае пасля залічэння.


У суботу Дзень адкрытых дзвярэй прайшоў у Ваеннай Акадэміі. Практычны складнік у будучых афіцэраў пачынаецца ледзь не з першых дзён навучання. Таму для іх разгарнулася выстава-дэманстрацыя стралковай зброі, трэнажораў, вучэбна-стацыянарных комплексаў, сродкаў сувязі, тэхнікі артылерыйскага ўзбраення, паветраных караблёў… З усім гэтым працаваць тым, хто вырашыць падаць свае дакументы ў Акадэмію.

Дзмітрыю Анохіну 16 год. Ён вучыцца ў 27-й сярэдняй школе Бабруйска ў ваенна-патрыятычным класе. Юнак мэтанакіравана хоча стаць кадравым вайскоўцам, але пакуль не вырашыўся з выбарам будучай спецыяльнасці. Зрэшты, час для гэтага ёсць – амаль цэлы год.

- Мой бацька быў афіцэрам, і я вырашыў пайсці па яго слядах. Ён ваяваў у Афганістане, шмат чаго расказваў пра службу. Таму я і пайшоў год таму ў ваенна-патрыятычны клас, каб падрыхтавацца да службы загадзя. У нас больш паглыбленая фізічная падрыхтоўка, чым у звычайных класах – жорсткая сістэма нарматываў, абавязковыя практыкаванні на турніку, ды і просты бег па стадыёне доўжыцца ўдвая больш. Гэта ўсё патрэбна для выпрацоўкі вынослівасці.  А летам у нас будуць месячныя ваенна-палявыя зборы.

Падлеткаў прыехала столькі, што іх нават не ўмясціў клуб, разлічаны прыкладна на 700 чалавек.

- Сёння мы адмыслова запрасілі старшакласнікаў, прадстаўнікі Сувораўскага і кадэцкіх вучылішчаў, якія сур’ёзна скіраваны на паступленне да нас, - кажа начальнік Ваеннай Акадэміі Віктар Лісоўскі. – Мяркуем сёлета набраць каля 450 курсантаў, з іх зарэзерваваць 15 месцаў для дзяўчат.  Праўда, канчатковыя лічбы прыёму пакуль не зацверджаны. Хачу нагадаць, што зусім нядаўна нашу ўстанову наведаў Прэзідэнт, які з‘яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі. Ён дэтальна азнаёміўся з сутнасцю адукацыйнага працэса. А мы атрымалі высокую адзнаку. Зараз у нашых сценах маюцца ўсе патрэбныя сродкі для навучання афіцэраў. І самае каштоўнае – гэта прафесарска-выкладчыцкі састаў.

Як зазначыў намеснік начальніка Ваеннай Акадэміі па навучальнай працы Уладзімір Суша, сёлета плануецца набор дзяўчат на авіяцыйны факультэт і факультэт сувязі і і аўтаматызаваных сістэм кіравання. Яшчэ адна спецыяльнасць у гэтым спісе – “Псіхалогія ваеннай справы”.

- Па досведзе мінулых гадоў у хлопцаў жа найвялікшым попытам карыстаюцца спецыяльнасці авіяцыйнага факультэта. Лётчык – спецыяльнасць не толькі прэстыжная, але і вельмі цікавая. Прыцягваюць увагу і факультэт ваеннай разведкі, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, а таксама ракетных войск. Не магу сказаць, што змяншаецца набор на спецыяльнасці агульнавайсковага факультэта – кіраванне мотастралковымі і танкавымі падраздзяленнямі… Факультэт ракетных войск таксама прцыгявае рамантыкай хлопцаў.

Ля ўваходу ў галоўны корпус Акадэміі разгарнулася выстава тэхнікі. Падлеткам паказваюць зенітна-ракетны комплекс “Тор”, трэнажор, на якім рыхтуюць будучы разлік, зенітныя ўстаноўкі… Увагу прыцягвае падлетак, які нешта захоплена тлумачыць маладзейшаму на выгляд за яго хлопчыку.

Арсеній Сярэдзіч – дзевяцікласнік. Ён вучыцца ў сярэдняй школе №16 у Барысаве.

- Пра тое, што ў Акадэміі будзе Дзень адчыненых дзвярэй з выставай тэхнікі, нам паведаміў класны кіраўнік. Вось і прыехалі сюды ўсім класам. Нам ужо паказалі працу проціракетнай зброі, пабачылі, як трэба абыходзіцца з гранатамётам. Увогуле я цікаўлюся вайсковай тэматыкай. У мяне служыў дзед, ён шмат расказваў пра сваё армейскае мінулае. Ды і з тэхнічнага боку вельмі цікава, як што працуе.

Тым часам мы заходзім у адзін з навучальных класаў, дзе дэманструецца праца разліку зенітна-ракетнага комплексу “Бук”. Ён знаходзіцца на ўзбраенні зенітна-ракетных войск а таксама ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны. Прызначаны для знішчэння самалётаў, верталётаў, дыстанцыйна пілатуемых апаратаў і крылатых ракет.

Па легендзе, невядомы лятальны апарат парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі. Гучаць каманды – “Гатоўнасць нумар адзін!” і “Разлік, да бою!”. За некалькі хвілін, якія здаюцца імгненнем, разлік паражае ўмоўную цэль. Паветраная прастора абаронена.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.