Oppo, Vivo і Honor


Апублікаваны рэйтынг самых папулярных смартфонаў на рынку Кітая.


 Кітайскія прылады занялі першыя тры месцы ў рэйтынгу самых прадаваных брэндаў смартфонаў на айчынным рынку ў 2018 годзе, а падзенне продажаў смартфонаў Apple у Кітаі склала 12%, паведамілі ў міжнароднай  даследчай і кансалтынгавай кампаніі International Data Corporation (IDC), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

 Як аказалася, у спісе дзесяці самых прадаваных смартфонаў у Кітаі у 2018 годзе першае месца заняў Oppo, другое - Vivo, а трэцяе - Honor.  Чацвёртае месца ў агульным рэйтынгу заняў Xiaomi, за ім знаходзіліся Huawei, Apple, Meizu і Samsung.  Апошнія два месцы засталіся за Smartisan і 360.

 Паводле дадзеных IDC, у 2018 годзе агульная колькасць прададзеных смартфонаў у Кітаі ацэньваецца ў 398 млн штук, знізіўшыся на 10,5% у параўнанні з 2017 годам.  На фоне зніжэння глабальных продажаў смартфонаў на рынку краіны кітайскім брэндам Vivo, Honor і Huawei ўдалося прадэманстраваць рост колькасці прададзеных мабільных тэлефонаў з паказчыкамі 11%, 13% і 19% адпаведна.  У той жа час спад продажаў Samsung і Apple у Кітаі склаў 74% і 12% адпаведна.

  Oppo і Vivo асобна занялі 20% кітайскага рынку, Huawei, Honor і Xiaomi прадалі больш за 50 мільёнаў прылад за год.  Apple размясціўся на шостым радку з вынікам 36,32 млн смартфонаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».