Вы тут

Лукашэнка азнаёміцца з падрыхтоўкай да палявых работ на Магілёўшчыне


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць, паведамляе БЕЛТА.


Фота slonves.by

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы наведае сельскагаспадарчае прадпрыемства "Газавік-Сіпакова" у аграгарадку Дабрэйка. Яму даложаць аб сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці і Шклоўскага раёна, падрыхтоўцы тэхнікі, машын і абсталявання да веснавых палявых работ.

Прадпрыемства "Газавік-Сіпакова" з'яўляецца філіялам РУП "Магілёўаблгаз". Агульная плошча сельгасугоддзяў складае амаль 6 тыс. га, у тым ліку ворных - 4,7 тыс. га. У гаспадарцы працуюць каля 240 чалавек, намінальная налічаная сярэдняя зарплата ў мінулым годзе тут склала амаль Br900.

Тэмп росту аб'ёму вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за студзень-люты 2019 года склаў 103% да аналагічнага перыяду мінулага года. Аб'ёмы вырошчвання жывёлы і птушкі павялічыліся на 9,5% (168 т), рэалізацыі гэтай прадукцыі - у 1,5 разы (199 т). Валавая вытворчасць малака склала 1,9 тыс. т (101%), яго рэалізацыя - 1,7 тыс. т (103,4%).

Таварнасць малака вырасла з 88,4% да 90,5%. Па выніках студзеня выручка ад рэалізацыі прадукцыі ў разліку на аднаго работніка склалася на ўзроўні Br4,3 тыс. (133,5% да студзеня 2018 года). Прадпрыемства атрымала Br3 тыс. чыстага прыбытку пры рэнтабельнасці продажаў 1,9%.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.