Вы тут

Масавая сяўба ранніх яравых пачалася ў Беларусі


Масавая сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў Беларусі, паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Ядлоўскі, паведамляе БЕЛТА.


"Масавая сяўба ранніх яравых збожжавых пачалася ў чатырох абласцях - Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай. Гэта на два тыдні раней, чым у мінулым годзе", - сказаў Васіль Ядлоўскі.

Па стане на 25 сакавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 104,4 тыс. га, або 11,8% плана. Працы ідуць ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 44,5% запланаваных плошчаў, у Гомельскай - на 22,8%, у Гродзенскай - на 9,15%, Мінскай - на 5,24%, Магілёўскай - 0,81%.

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў бягучым годзе плануецца пасеяць на плошчы 884,4 тыс. га.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.