Вы тут

Міністэрства лясной гаспадаркі выбірае дэвіз акцыі «Тыдзень лесу — 2019»


Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню «Тыдня лесу» вывучыў дасланыя на конкурс слоганы і не змог выбраць лепшы, таму звярнуўся па дапамогу да чытачоў у сацыяльных сетках.


Усяго, паводле інфармацыі прэс-службы міністэрства, паступіла каля 200 варыянтаў. Былі адабраныя пяць найлепшых, якія былі апублікаваны ў сеціве. На суд падпісчыкаў аргкамітэт вынес як рускамоўныя, так і беларускамоўныя слоганы. Вось яны.

1.«Пасадзі дрэва — падумай пар Будучыню!» 2. «Адно дрэва. Адзін тыдзень. Адзін лес» 3. Новыя лясы — нашчадкам у спадчыну!" 4. «Деревья сажаю — и этим горжусь! Будет зелёной моя Беларусь!» 5. «75-годддзе вызвалення краіны — адзначым «Тыднем лесу» ў Год малой радзімы!»

Калі скласці галасы з двух сацыяльных сетак, то лідзіруе варыянт № 2 — «Адноо дрэва. Адзін тыдзень. Адзін лес», паведамляе прэс-служба. На другім месцы слоганы № 1 і № 4 «Пасадзі дрэва — падумай пра будучыню», «Деревья сажаю — и этим горжусь! Будет зелёной моя Беларусь!» На трэцм месцы дэвіз № 3 — «Новыя лясы — нашчадкам у спадчыну».

Слоган, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, і стане афіцыйным дэвізам акцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?