Вы тут

У Кітаі знойдзены тысячы невядомых навуцы закамянеласцяў


У Кітаі выяўлены тысячы старажытных закамянеласцяў, узрост якіх, па словах навукоўцаў, складае прыкладна 518 млн гадоў. Больш за палову відаў не былі вядомыя навуцы.


Фота: AO SUN

Навукоўцы прызнаюцца, што ўзрушаныя гэтай беспрэцэдэнтнай знаходкай. Палеантолагі называюць яе адной з найважнейшых за апошняе стагоддзе.

Знаходка лічыцца ўнікальнай яшчэ і таму, што мяккія тканіны выяўленых дагістарычных арганізмаў, уключаючы скуру, вочы і ўнутраныя органы, выдатна захаваліся.

Закамянеласці, у сукупнасці вядомыя як біёты Цынцзян, былі знойдзены ў кітайскай правінцыі Хубэй.

У агульнай складанасці было выяўлена больш за 20 тыс. закамянеласцяў. Даследчыкі прааналізавалі 4351 узор, сярод якіх чарвякі, медузы, актыніі і багавінне.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.