Вы тут

Выставу "Родны край" прадставяць 27 сакавіка ў галерэі Міхаіла Савіцкага


Выстава жывапісу "Родны край" Мікалая Назарчука адкрыецца 27 сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, піша БЕЛТА.


Фота: prime.md

Экспазіцыя прадставіць рэтраспектыву работ мастака розных перыядаў творчасці, з сярэдзіны 1960-х гадоў да пачатку XXI стагоддзя, з калекцыі сям'і майстра, Беларускага саюза мастакоў, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

"Вялікая персанальная выстава Мікалая Назарчука ўпершыню пакажа творчыя дасягненні аднаго з майстроў сучаснага беларускага мастацтва, у той жа час адкрые імя гэтага выдатнага жывапісца", - адзначыў мастацкі крытык Яўген Шунейка.

Выстава "Родны край" будзе дэманстравацца па 14 красавіка.

Творы майстра знаходзяцца ў музеях Беларусі і прыватных калекцыях Расіі, Польшчы, Францыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».