Вы тут

Лепшы настаўнік года ў свеце атрымаў мільён долараў


36-ці гадовы настаўнік прыродазнаўчых навук і член Ордэна францысканцаў з кенійскай вёскі атрымаў прэстыжную прэмію Global Teacher Prize у мільён долараў, паведамляе BBС.


Фота standardmedia.co.ke

Пітэр Табічы штомесяц аддае каля 80% сваёй зарплаты на форму і падручнікі самым бедным вучням школы. "Грошы - не галоўнае", - кажа ён. Важна прывіць дзецям любоў да навукі. Адметна, што яго вучні атрымліваюць узнагароды на нацыянальных і міжнародных конкурсах.

Вялікая частка дзяцей кенійскай школы - з незабяспечаных ці непаўнацэнных сем'яў, астатнія - сіроты. Многія ідуць у школу пешшу па 6 і больш кіламетраў па размытых дарогах штодзень. Па словах Табічы, у школе не хапае сродкаў, настаўнікаў (адзін выкладчык на 58 дзяцей) і вучэбных дапаможнікаў. Да таго ж, для навучання выкарыстоўваецца ўсяго адзін камп'ютар. 

Таксама Пітэр Табічы наведвае сем'і вучняў, якія рэдка прыходзяць на заняткі, пераконвае бацькоў, якія збіраюцца выдаць дачок замуж, дазволіць ім скончыць навучанне.

"Гэтая перамога належыць не мне, - падкэслівае кеніец. - Яна дэманструе дасягненні юных розумаў. Выйгрыш дае ім шанец. Азначае, што у іх няма межаў". 

Прэмія Global Teacher Prize прысуджаецца кожны год фондам Varkey Foundaition прадстаўнікам сферы адукацыі за ўклад у навуку. Сёлета пераможца выбіралі з больш чым дзесяці тысяч чалавек, якія прадстаўлялі 179 краін. 
Па словах заснавальніка прэміі, індыйскага бізнесмена Санні Варкі, яе мэта - павышэнне прэстыжа прафесіі настаўніка. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?