Вы тут

Удары па тэрарызму ў Сіньцзяне


Наносяцца ў адпаведнасці з законам, адзначаецца ў Белай кнізе.


Кітай наносіць ўдары па тэрарызму і экстрэмізму ў адпаведнасці з законам, адзначаецца ў Белай кнізе аб барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам і абароне правоў чалавека ў Сіньцзяне, апублікаванай Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Мясцовыя ўлады паважаюць і абараняюць грамадзянскія правы, у тым ліку свабоду веравызнання. Разам з гэтым, наносяцца жорсткія ўдары па ўсіх формах тэрарыстычнай дзейнасці, гаворыцца ў Белай кнізе.

Згодна з дакументам, з 2014 года ў Сіньцзяне было абясшкоджана 1.588 гвалтоўных і тэрарыстычных груповак, арыштавана 12.995 тэрарыстаў, канфіскавана 2052 выбуховыя прыстасаванні, за 4858 незаконных рэлігійных мерапрыемстваў пакарана 30.645 чалавек і канфіскавана 345.229 незаконных рэкламных матэрыялаў рэлігійнага характару .

Караючы за злачынствы ў адпаведнасці з законам, судовыя органы ў Сіньцзяне таксама на падставе законаў забяспечваюць права падсудных на абарону, а таксама права на выкарыстанне роднай мовы ў судовых працэсах, каб гарантаваць працэдурную справядлівасць і абараняць асноўныя грамадзянскія правы, адзначаецца ў дакуменце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».