Вы тут

У Дзятлаве ўсталююць помнік заснавальніку горада Канстанціну Астрожскаму


У Дзятлаве ў 2020 годзе ўсталююць помнік заснавальніку горада гетману Канстанціну Астрожскаму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.


Мясцовасць, дзе зараз знаходзіцца горад, у канцы XV стагоддзя была перададзена палкаводцу ВКЛ Канстанціну Астрожскаму з правам заснаваць тут мястэчка. Зараз у раёне вырашана увекавечыць памяць аб заснавальніку горада.

"Атрыманыя ўсе неабходныя ўзгадненні. Помнік плануецца ўсталяваць у 2020 годзе. Цяпер распрацоўваецца палажэнне аб конкурсе эскізных праектаў, затым можна будзе казаць пра тое, як будзе выглядаць помнік", - адзначылі ва ўпраўленні культуры. Фінансавацца праект будзе з пазабюджэтных сродкаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.