Вы тут

У Індыі створаць першы пілатуемы глыбакаводны даследчыцкі апарат


Індыя рыхтуецца да стварэння першага нацыянальнага пілатуемага падводнага апарата. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на газету The Times of India, ён павінен быць гатовы праз тры гады. 


Фота indiatimes.com

Экіпаж будзе вывучаць падводны свет, шукаць раней невядомыя формы марскога жыцця, разведваць карысныя выкапні ў Індыйскім акіяне - разлічваюць спецыялісты Нацыянальнага інстытута акеанскіх тэхналогій (National Institute of Ocean Technology, NIOT) у Чэнані. Распрацоўка стане часткай праграмы індыйскіх улад "Глыбакаводная місія", мэта якой - стварэнне тэхналогій, што дапамогуць краіне ў пошуку рэсурсаў у акіяне. 

Плануецца, што экіпаж з трох чалавек будзе размяшчацца ў сферычным адсеку з тытану дыяметрам 3,2 метра і зможа апускацца на глыбіню да 6 тысяч метраў. 

Паколькі важныя сістэмы падводнай лабараторыі маюць шмат агульных рыс з касмічнымі апаратамі, інжынеры інстытута збіраюцца супрацоўнічаць з індыйскай Арганізацыяй касмічных даследаванняў (ISRO). Для працы над праектам Індыя гатова звярнуцца да іншых краін, якія маюць досвед стварэння і ўпраўлення глыбакаводнымі апаратамі. 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.