Вы тут

У Рэчыцы мужчына выкраў апарат з жуйкамі і раздаў іх дзецям


Апарат быў усталяваны ў тамбуры прыватнай крамы. Уладальнік уласнасці выявіў яго прапажу і звярнуўся ў міліцыю. Злодзея досыць хутка вылічылі па відэаназіранні, паведамляе sb.by.


"Ім аказаўся непрацуючы раней судзімы за наркотыкі 32-гадовы жыхар Рэчыцы. Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына выцягнуў з апарата грошы, якія прапіў, і жуйкі. Іх ён раздаў дзецям. Апарат затым утапіў у рацэ", - распавёў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Рэчыцкага РАУС Сяргей Савенка.

"Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Рэчыцкі РАСК для дачы прававой ацэнкі", - рэзюмаваў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.