Вы тут

5 фактаў браканьерства са здабычай шчупака выявілі інспектары за тыдзень


У Лідскім раёне дзяржінспектары, супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС і раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых  і рыбаловаў падчас сумеснага рэйду затрымалі аўтамабіль, у якім жыхар Бярозаўкі перавозіў незаконны ўлоў. Уся рыба ў ім вагой 40,5 кілаграма мела сляды ад сетак.


Нягледзячы на ​​тое што ў самой машыне забароненых прыладаў лоўлі не выявілі, дома ў рыбака-нелегала знайшлі шэсць сетак, два пад'ёмнікі і два сачкі з электраправадам. Пры абследаванні вадаёма, дзе, як мяркуецца, магла быць здабыта рыба, таксама знайшлі ўстаноўленую сетку даўжынёй 700 метраў.

Сярод іншых рыб ва ўлове парушальніка было і 14 шчупакоў з ікрой. Вылаў гэтага віду зараз забаронены ў сувязі з нерастам. За кожнага шчупака, злоўленага падчас забароны, прыйдзецца пакрыць 229,5 рублёў. Агульная сума шкоды, нанесенай браканьерам, ацэньваецца ў 5,3 тысячы рублёў. Заведзена крымінальная справа.

Браканьеры-сеткавікі са шчупаком ва ўловах былі затрыманыя на мінулым тыдні ў Баранавіцкім (рака Смалянка), Клецкім (Чырвонаслабодскае вадасховішча), Жыткавіцкім (возера Чырвонае) раёнах і ў Рагачове (рака Днепр). Усім ім пагражае крымінальная адказнасць, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.