Вы тут

Лясгасы пачалі пасадку лесу: створана ўжо больш за 6 тысяч гектараў


Сёлета арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі плануюць стварыць не менш за 33 тысячы гектараў лясных культур. Пры гэтым асноўная частка работ будзе выканана ў веснавы перыяд, паведамілі ў прэс-цэтры міністэрства.


Пасадцы лесу папярэднічала вялікая падрыхтоўчая праца. У 2018 годзе было апрацавана 31 177 гектараў глебы, яшчэ каля 700 гектараў -- у пачатку гэтага года.

У міністэрстве адзначылі, што за два тыдні супрацоўнікі лясгасаў ужо пасадзілі больш за 6 тысяч гектар лесу. Гэта 20 працэнтаў ад усяго запланаванага аб'ёму. Пры гэтым асаблівы акцэнт лесаводамі быў зроблены на аднаўленне участкаў усохлых насаджэнняў. Тут было высаджана больш за 5,5 тысячы гектараў новага лесу.

Сёння Беларусь уваходзіць у дзесятку самых лясных краін Еўропы. Узровень лясістасці з 1945 года дасягнуў максімальнага значэння і складае 39,8 працэнта. Штогод беларускія лесаводы высаджваюць не менш за 30 тысяч гектараў лесу. Пры гэтым акцэнт робіцца на стварэнні змешаных лясных культур (дзве і больш пароды). У 2018 годзе па такім прынцыпе было створана больш за 90,9 працэнтаў новых лясоў. Гэта дазваляе павышаць іх устойлівасць да розных біялагічных і кліматычных фактараў.

З 13 па 20 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі адбудзецца рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу". Падчас яе кожны ахвотны зможа ўнесці свой уклад у азеляненне краіны. Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне паўдзельнічаць у акцыі. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў пасадачным матэрыялам і неабходным інвентаром.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?