Вы тут

Два агенцтвы нерухомасці пазбавіліся ліцэнзій


Міністэрствам юстыцыі прыняты рашэнні аб спыненні дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з рыэлтарскімі паслугамі, выдадзеныя ТАА «Планета нерухомасці» і ТАА «Нью Флэт», паведамляе сайт ведамства.


Падставай да разгляду пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі ТАА «Планета нерухомасці» з'явiлася скарга грамадзяніна Е., які звярнуўся ў гэту арганізацыю па рэкламе кватэры, прапанаванай да найму.

У выніку аказалася, што рэклама з'яўляецца няпэўнай, а па названым у ёй адрасе знаходзіцца адміністрацыйны будынак.

Пры разглядзе скаргі выяўлены і іншыя парушэнні ў працы ТАА «Планета нерухомасці». Вызначаны факт аказання рыэлтарскіх паслуг спажыўцу асобай, якая ў штаце гэтай арганізацыі не знаходзілася.

Міністэрства юстыцыі неаднаразова звяртала ўвагу, што рыэлтарскія паслугі маюць права аказваць толькі рыэлтары і агенты па аперацыях з нерухомай маёмасцю, якiя знаходзяцца ў штаце рыэлтарскай арганізацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».