Вы тут

"Яндэкс.Раён" запрацаваў у абласных цэнтрах Беларусі


Сэрвіс "Яндэкс.Раён" запрацаваў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. З дапамогай гэтага сэрвісу гараджане могуць мець зносіны з суседзямі: дзяліцца навінамі, раіцца, абмяркоўваць агульныя тэмы. У мінулым годзе "Яндэкс.Раён" быў запушчаны ў Мінску, піша 42.tut.by.


"Яндэкс.Раён" дазваляе даведацца, што адбываецца паблізу, і абмеркаваць з суседзямі мясцовыя падзеі і праблемы. Напрыклад, можна пагаварыць пра ўборку двароў, распавесці аб новай краме ці майстэрні. Арганізацыі і жыхары могуць размяшчаць на сэрвісе аб'явы: прапаноўваць паслугі, запрашаць на мерапрыемствы, шукаць аднадумцаў. Сэрвіс спатрэбіцца і тым, каму патрэбна парада. Напрыклад, тут можна высветліць, куды здаць непатрэбныя рэчы ці дзе адрамантаваць смартфон.

"Горад - гэта перш за ўсё яго жыхары. Чым больш актыўна яны ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, тым лепш гарадское асяроддзе. Звычайна людзі абмяркоўваюць раённыя навіны ў невялікіх групах ў мэсэнджарах, а мы стварылі адзіную пляцоўку для ўсіх гараджан. Восенню мінулага года мы запусцілі "Яндэкс.Раён" у Мінску і ўбачылі, што ён вельмі запатрабаваны. Таму вырашылі адкрыць яго ва ўсіх абласных цэнтрах краіны", - кажа Ягор Цыганок, рэгіянальны дырэктар "Яндэкса" ў Беларусі.

У Мінску "Яндэкс.Раён" выкарыстоўваюць усе ўдзельнікі гарадскога жыцця. Мясцовыя СМІ распавядаюць тут пра важныя навіны і анансуюць падзеі. Актывісты размяшчаюць карысную інфармацыю, напрыклад пра планы па забудове, спектаклі, квэсты і фестывалі. У "Яндэкс.Раён" ёсць старонкі музеяў і галерэй. Напрыклад, Нацыянальны мастацкі музей рэгулярна публікуе цікавыя гістарычныя факты і фатаграфіі.

Самыя папулярныя тэмы абмеркаванняў ў мінчан - гэта выгул сабак, шумныя суседзі і пошук сяброў па інтарэсах. Часта людзі прыходзяць на сэрвіс, каб атрымаць параду. Найбольш папулярныя парады па выбары школы для дзіцяці, куплі падарункаў, выбары інтэрнэт-правайдэра і рэкамендацыі па ўтраманні гадаванцаў.

Акрамя беларускіх гарадоў "Яндэкс.Раён" працуе ў Ташкенце і 39 гарадах Расіі. Кожны месяц гэтым сэрвісам карыстаюцца больш за пяць мільёнаў чалавек.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.