Вы тут

За мінулыя выхадныя ў Мінску зафіксавана два ўзгаранні бытовак


На адным з пажараў загінуў вартаўнік, паведамляе МНС.


Напачатку ў 5.53 ратавальнікам паступіла паведамленне пра здарэнне на тэрыторыі аўтастаянкі па праезду Масюкоўшчына. Пасля прыбыцця на месца выкліку па знешніх прыкметах падраздзяленні МНС назіралі загаранне ўнутры металічнага збудавання паста аховы. Пажар ліквідавалі ў 6.13. Падчас тушэння пажару ў двух метрах ад выхаду з памяшкання на падлозе быў знойдзены труп мужчыны 1964 года нараджэння -- вартаўніка. Пасля было ўстаноўлена, што адбылося загаранне маёмасці і драўлянай ашалёўкі ўнутры металічнага збудавання плошчай 12 квадратных метраў. Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца, разглядаецца версія неасцярожнага абыходжанне з агнём пры курэнні загінулым.

А ў 6.04 на нумар “101” паступіла паведамленне аб пажары ў бытоўцы па вуліцы Фабрыцыўса. Высветлілася, што збудаванне плошчай 10 квадратных метраў было абсталявана пад офіс. Пажар ліквідаваны ратавальнікамі ў 6.38. Бытоўка цалкам пашкоджана. Ніхто не пацярпеў. Як мяркуецца, прычына здарэння -- кароткае замыканне электраправодкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».