Вы тут

Адметная рыса PR-кветкі — камунікацыя ў супольнасцях


XII Міжнародны камунікацыйны форум "PR-кветка" пройдзе ў БДУ 27-29 сакавіка.


Яго арганізатарамі па традыцыі з'яўляюцца студэнты 3-га курса спецыяльнасці "інфармацыя і камунікацыя" журфака БДУ і выкладчыкі кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Суарганізатар - кансалтынгавая кампанія IPR Belarus.

Ужо ў дванаццаты раз форум стане пляцоўкай для абмену ідэямі і вопытам паміж прафесіяналамі ў сферы камунікацыі, студэнтамі, абітурыентамі і маладымі спецыялістамі з розных краін.

"Адметнай рысай сёлетняга форуму будзе акцэнт на камунікацыі ў розных супольнасцях. Адсюль крэатыўная канцэпцыя гэтага года - Дом камунікацыі", - падкрэслівае загадчыца кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю факультэта журналістыкі БДУ Ірына СІДОРСКАЯ.

"Атмасфера і камфорт - гэта тое, што робіць Дом асаблівым і непаўторным. Менавіта людзі, узаемадзейнічаючы адзін з адным, іх ствараюць. Наладжаныя, камунікацыі - аснова кожнага дома. У гэтым годзе мы вырашылі сабраць усе яе віды пад адным дахам, каб разам з гасцямі палепшыць свае навыкі эфектыўнай камунікацыі. У гэтым нам дапамогуць запрошаныя спікеры - прафесіяналы ў галіне PR і рэкламы", - тлумачыць канцэпцыю форуму арганізатар, студэнтка трэцяга курса спецыяльнасці "інфармацыя і камунікацыя" Яна БАЗЫЛЕВА.

А ўдзельнікі конкурснай праграмы прапануюць свае рашэнні актуальных камунікацыйных задач, якія ацэніць прафесійнае журы. Падрабязная праграма даступная на сайце форуму: http://prkvetka.bsu.by

Стаць слухачом і ўдзельнікам усіх мерапрыемстваў форуму можна бясплатна, прайшоўшы рэгістрацыю па спасылцы https://vk.cc/96FiHg

Міжнародны адкрыты студэнцкі камунікацыйны форум “PR-кветка” - штогадовы праект, які традыцыйна ўключае конкурсную праграму па абароне камунікацыйных праектаў і майстар-класы ад экспертаў беларускага і замежнага рынкаў у сферы рэкламы і сувязяў з грамадскасцю.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.