Вы тут

Два агенцтвы нерухомасці закрываюцца 29 сакавіка


Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзій агенцтвы «Планета нерухомасці» і «Нью Флэт», якія неаднаразова парушалі заканадаўчыя патрабаванні да рыэлтарскай дзейнасці. Летась абедзвюм арганізацыям выносіліся прадпісанні за парушэнні пры рэкламаванні аб'ектаў і аказанні паслуг, а работнікаў штрафавалі.


Апошняй кропляй у рабоце агенцтва «Планета нерухомасці» стала скарга грамадзяніна Е. Ён звярнуўся ў арганізацыю праз рэкламу кватэры, якая здавалася ўнаём. Мала таго што рэклама аказалася недакладнай, дык яшчэ і па ўказаным адрасе замест жылога будынка знаходзіўся адміністрацыйны. Акрамя таго, рыэлтарскія паслугі спажыўцу аказвала асоба, якая не працавала ў штаце агенцтва.

Як нагадалі ў Мінюсце, рыэлтарскія паслугі мае права аказваць толькі асоба, якая працуе ў штаце арганізацыі, рыэлтар або агент па аперацыях з нерухомасцю.

— Падставай для закрыцця «Нью Флэт» стала неадпаведнасць дырэктара агенцтва пасадзе, якую ён займаў. Згодна з законам узначальваць рыэлтарскую арганізацыю можа асоба, якая мае пасведчанне аб атэстацыі рыэлтара або вышэйшую адукацыю ці стаж работы не менш як тры гады ў якасці кіраўніка рыэлтарскай арганізацыі, яе падраздзялення ці спецыяліста па рыэлтарскай дзейнасці. На пасадзе кіраўніка агенцтва знаходзіўся чалавек, які не адпавядаў гэтым патрабаванням.

Акрамя закрыцця агенцтваў, Мінюст прыпыніў дзейнасць картак двух спецыялістаў па рыэлтарскай дзейнасці: гэта Жаркевіч В. П. (да 18 сакавіка 2021 года) і Процка В. Л. (да 18 сакавіка 2020-га). У канцы 2017-га, дарэчы, дзеянне карткі Жаркевіч, на той момант агента па аперацыях з нерухомасцю агенцтва «Твая кватэра», ужо прыпынялі на год за тое, што жанчына давала спажыўцам недакладную інфармацыю пра кватэры для найму.

У Мінюсце папярэджваюць, што абодва спецыялісты могуць ізноў аказваць рыэлтарскія паслугі толькі пасля заканчэння тэрміну прыпынення дзейнасці іх картак. А спажыўцы, якія заключылі дагаворы з «Планетай нерухомасці» і «Нью Флэт», павінны звяртацца для іх скасавання ў гэтыя арганізацыі.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.