Вы тут

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў лютым склала Br977,6


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў лютым бягучага года склала Br977,6, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.


Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за люты сфарміравалася ў памеры Br1 382,1 (тэмп росту да лютага 2018 года - 108,5 працэнта). У Мінскай вобласці яна склала Br966,9 (108 працэнтаў), у Гомельскай - Br882,4 (107,4 працэнта), у Брэсцкай - Вr841,1 (107,9 працэнта), у Гродзенскай - Br831,1 (107,9 працэнта). Сярэдні заработак у Віцебскай вобласці - Br825,2 (106,9 працэнта), у Магілёўскай - Br810,4 (105,8 працэнта).

У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-лютым у параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года ўзрасла на 7,6 працэнта.

Больш за ўсё ў мінулым месяцы атрымлівалі работнікі такіх сфер, як паветраны транспарт (Br2 410,3), інфармацыя і сувязь (Br2 921,8), уключаючы інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br4 072,5), а таксама дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2 418,4). У лідарах і такія віды дзейнасці, як вытворчасць хімічных прадуктаў, коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі, горназдабыўная прамысловасць, вытворчасць камп'ютараў і перыферыйнага абсталявання. 

Менш за ўсё налічана работнікам па доглядзе ў спецыялізаваных установах і ў сферы сацыяльнах паслуг (Br566,2), творчай дзейнасці і адпачынку (Br601,2), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў культуры (Br558,9), цырульняў і салонаў прыгажосці (Br469,1).

Выбар рэдакцыі

Культура

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

На рахунку рэжысёра і мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна больш за семдзесят спектакляў, і па некаторыя з іх хоць зараз ідзі на вуліцу Энгельса. 

Грамадства

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Аказваецца, у нашых вёсках амаль да другой паловы ХХ стагоддзя не мелі звычкі нарыхтоўваць яго, не ведалі, як варыцца.

Спорт

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Менавіта з Бабруйска выйшлі прызёры самых прэстыжных сусветных турніраў па веславанні, барацьбе, боксе, шахматах, лёгкай і цяжкай атлетыцы.

Грамадства

Прадпрыемствы ЖКГ займаюцца адловам беспрытульных жывёл. Але ці павінны яны гэта рабіць?

Прадпрыемствы ЖКГ займаюцца адловам беспрытульных жывёл. Але ці павінны яны гэта рабіць?

Летась у Мінскай вобласці адлавілі больш за пяць тысяч бадзяжных жывёл, толькі 203 з іх знайшлі свой дом. Толькі ўявіце сабе, як лічбы адлову павялічваюцца ў маштабах усёй краіны!