Вы тут

Лукашэнка азнаёміцца з работай аграхолдынга «Купалаўскае»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадаўжае рабочую паездку па Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы сёння азнаёміцца з работай аграхолдынга «Купалаўскае», перадае БЕЛТА.


Аляксандр Лукашэнка наведае малочнатаварны комплекс «Сліжы» ААТ «Амкадор-Шклоў», якое ўваходзіць у структуру аграхолдынга. Яму даложаць аб прымаемых мерах па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці ўдзельнікаў сельскагаспадарчага аб’яднання і іх падрыхтоўцы да вясенніх палявых работ, рабоце па інтэнсіфікацыі малочнай жывёлагадоўлі на прыкладзе «Купалаўскага».

Аляксандр Лукашэнка наведваў аграхолдынг «Купалаўскае» ў чэрвені мінулага года. Тады ён заявіў, што гэты праект дзяржаўнай важнасці, аднак развіваецца ён марудна. «Мы ўцягваемся ў сур’ёзны праект. Работы ідуць вельмі марудна, бессістэмна», — падкрэсліў Прэзідэнт.

У лістападзе 2016 года ў час адной з рабочых паездак у рэгіён Прэзідэнт даў даручэнне па стварэнні аграхолдынга — Холдынг «Купалаўскае» зарэгістраваны 4 ліпеня 2017 года. У яго склад уваходзяць ТАА «Купалаўскае» — кіруючая кампанія холдынга«, ЗАТ «Вялікія Славені», ААТ «Амкадор-Шклоў» і ААТ «Новагарадзішчанскае».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Верагодна, гэта адбудзецца ўжо ў гэтым лістападзе. 

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла