Вы тут

Пентагон вылучыў $1 млрд на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай


$1 млрд вылучаны на праектаванне і будаўніцтва агароджы, дарог, асвятлення ўздоўж мяжы паміж Злучанымі Штатамі і Мексікай, паведамляе Reuters.


Фота: c4isrnet.com

Інжынерны корпус арміі ЗША прыступіць да планавання і рэалізацыі праекта, які прадугледжвае будаўніцтва агароджы даўжынёй 92 м. і вышынёй 5,5 м., рэканструкцыю дарог і ўсталяванне асвятлення на мяжы ЗША і Мексікі ў раёне гарадоў Юма (штат Арызона) і Эль-Пасо (штат Тэхас). 

Міністэрства абароны ЗША мае паўнамоцтвы падтрымліваць дзейнасць па барацьбе з наркотыкамі каля міжнародных межаў - адзначылі ў заяўленні, якое адрасавана міністру нацыянальнай бяспекі Кірсцьену Нільсану. 

22 снежня 2018 года з-за адмовы прадстаўнікоў Дэмакратычнай партыі ў Кангрэсе на згоду аб $5,7 млрд для будаўніцтва на мяжы з Мексікай Дональд Трамп абвясціў аб прыпыненні работы федэральнага ўрада. Яно доўжылася рэкордныя 35 дзён.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.