Вы тут

За суткі ратавальнікам паступіла 38 паведамленняў аб загаранні травы


Усяго ж з пачатку года аб такіх выпадках быў ужо 251 званок, паведамілі ў МНС.


Амаль палова з іх прыйшлася на самы паўднёвы рэгіён — Брэсцкую вобласць. Таксама часцей за ўсё паведамленні паступалі з Мінскай і Магілёўскай абласцей. Адзіны лясны пажар ужо зарэгістраваны на Гродзеншчыне.

У МНС нагадваюць, што для таго, каб пазбегнуць бяды, неабходна выконваць наступныя рэкамендацыі:

  • ні ў якім разе не паліце траву. Акрамя таго, што гэта шкодна для раслін і жывёл, палы могуць быць небяспечныя і для чалавека. Не пакідайце агонь без нагляду. Старанна тушыце недакуркі і запалкі перад тым, як выкінуць іх;
  • калі вы заўважылі пажар — не праходзьце міма. Пачаўшую гарэць траву вы зможаце патушыць самастойна. Пры тушэнні падручнымі сродкамі можна збіваць полымя звязкай дубцоў або галінак ліставых дрэў, альбо ж закідваць агонь пяском;
  • патушыўшы пажар, не сыходзіце да таго часу, пакуль не пераканайцеся, што полымя не разгарыцца зноў;
  • калі ж вы разумееце, што самастойна пагасіць агонь не атрымаецца, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася, па тэлефоне 101 і паспрабуйце як мага хутчэй пакінуць месца пажару.

Ратавальнікі нагадваюць: выпальванне сухой расліннасці наносіць непапраўную шкоду прыродзе, а таксама можа стаць прычынай пажару з буйным уронам. Акрамя таго, у зводках ратавальнікаў ужо ў гэтым годзе зарэгістраваны выпадак гібелі падчас спробы самастойна справіцца з падпаленай травой. Агонь наносіць шкоду не толькі раслінам і жывёлам, але і знішчае пабудовы і нават жылыя дамы. 

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».