Вы тут

Федэральны канцлер Аўстрыі 28-29 сакавіка наведае Беларусь


Федэральны канцлер Аўстрыйскай Рэспублікі Себасцьян Курц 28-29 сакавіка наведае Беларусь. Пра гэта, як піша БЕЛТА, паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.


Плануецца, што Себасцьян Курц правядзе двухбаковыя перамовы, а таксама прыме ўдзел у адкрыцці помніка аўстрыйскім ахвярам нацызму ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец". Манумент пад назвай "Масіў імёнаў" прысвечаны памяці больш за 10 тыс. грамадзян Аўстрыі яўрэйскай нацыянальнасці, якія загінулі ў лагеры смерці "Трасцянец" у гады Другой сусветнай вайны.

Праграмай візіту прадугледжаны перамовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з высокім аўстрыйскім госцем. Запланавана таксама сустрэча прэм'ер-міністра Сяргея Румаса з федэральным канцлерам Аўстрыі і членамі дзелавой частцы дэлегацыі.

Прадугледжаны шэраг іншых мерапрыемстваў, у ліку якіх памятны канцэрт-рэквіем.

Як інфармуе пасольства Аўстрыі ў Беларусі, у склад аўстрыйскай дэлегацыі ўвойдуць каля 40 чалавек: прадстаўнікі яўрэйскіх суполак, сваякі загінулых у "Трасцянцы" аўстрыйскіх яўрэяў, а таксама прадстаўнікі аўстрыйскай эканомікі.

Таксама паведамляецца пра шэраг спадарожных мерапрыемстваў, якія пройдуць у Мінску ў бліжэйшыя дні. Так, 27 сакавіка адбудзецца паказ фільма "Зондэргета", 28 сакавіка з удзелам прадстаўнікоў аўстрыйскага боку пройдзе міжнародны семінар на пляцоўцы экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог", 29 сакавіка - беларуска-аўстрыйскі сімпозіум гісторыкаў у БДУ па дапрацоўцы вынікаў даследавання па Малым Трасцянцы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.