Вы тут

Конкурс на найлепшыя тавары 2019 года абвешчаны ў Беларусі


Дзяржстандарт аб'явіў пра старт конкурсу "Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь". У 2019 годзе ён пройдзе ўжо ў 18-ы раз. Удзельнічаць у ім могуць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія вырабляюць прадукцыю і аказваюць паслугі на тэрыторыі нашай краіны.


Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • харчовыя тавары;
  • прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў;
  • прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння;
  • паслугі насельніцтву.

Згодна з рэгламентам конкурс павінен прайсці ў два этапы. На першым этапе ў кожнай з намінацый абласныя камісіі выберуць "Навінку года", уручаць дыплом "Стабільная якасць" і ўзнагародзяць "Найлепшага ў галіне", "Найлепшага ў рэгіёне". На другім этапе канчатковых пераможцаў па тых жа параметрах назаве рэспубліканская камісія.

Звесткі аб таварах-лаўрэатах размесцяць на сайце Дзяржстандарта і ў штогадовым ілюстраваным каталогу "Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь", які рассылаецца ў прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой.

Арганізацыі, тавары якіх будуць ўдастоены звання лаўрэата конкурсу, будуць узнагароджаны дыпломам і атрымаюць права размяшчаць лагатып конкурсу на таварах і іх упакоўцы, у дакументацыі і рэкламе на працягу двух гадоў.

Заяўкі на ўдзел Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі і сакратарыяты абласных камісій, сфарміраваныя ў абласных цэнтрах стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, прымаюць да 1 верасня 2019 года. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на сайце Дзяржстандарта.

Дзмітрый СУГАНЯЕЎ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.