Вы тут

ДАІ правядзе прафілактычную акцыю "Будзь прыкладам свайму дзіцяці"


Яна пройдзе з 27 сакавіка па 5 красавіка, паведамілі ва УДАІ МУС.


Як адзначаюць там, аналіз аварыйнасці папярэдніх гадоў паказвае, што ў канцы сакавіка-красавіку адбываецца рэзкі ўсплёск ДТЗ з удзелам дзяцей. Калі цяплее, тыя шмат часу праводзяць на вуліцы, а занятыя дарослыя не заўсёды з належнай увагай ставяцца да гэтага. Таксама падчас пачатку і заканчэння канікул найбольш востра стаіць праблема бяспечнай перавозкі дзяцей да месцаў адпачынку і назад.

Для папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх з 27 сакавіка па 5 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Будзь прыкладам свайму дзіцяці". Інспектары ДАІ засяродзяцца на інфармацыйна-растлумачальнай рабоце з дарослымі, наведаюць працоўныя калектывы, нагадаюць пра пагрозы бяспецы дзяцей на дарозе, прычынах і наступствах ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Будуць абмяркоўвацца правілы бяспечнай перавозкі маленькіх пасажыраў, адказнасць за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасць асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзінаў на дарозе.

Таксама інспектары пракантралююць выкананне кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей. У сувязі з павелічэннем колькасці арганізаваных экскурсій таксама вядзецца нагляд за выкананнем правілаў кіроўцамі аўтобусаў з групамі дзяцей. Вуліцы, дарогі і тэхсродкі арганізацыі руху паблізу ўстаноў з масавым знаходжаннем дзяцей абследуюць на наяўнасць недахопаў. У прышкольных лагерах інспектары ДАІ нагадаюць дзецям правілы бяспечных паводзін на дарозе, у тым ліку на нерэгулюемых пешаходных пераходах, пры выкарыстанні веласіпедаў і іншых сродкаў перамяшчэння. Закрануць тэму мабільных тэлефонаў, навушнікаў і іншых рэчаў, здольных адцягнуць увагу дзяцей.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».