Вы тут

Камандзіровачныя падраслі


Акрамя таго, з вёскі ў горад цяпер больш выгадна ездзіць, чым наадварот

З мінулай суботы ў нашай краіне павысілі памеры камандзіровачных — да 9 рублёў за суткі. Таксама была змененая схема кампенсацыі расходаў па найме жылога памяшкання. Цяпер такія выплаты залежаць ад статусу населенага пункта, у якім вы спыніліся.


Раней сутачныя за аднадзённую камандзіроўку складалі 3,5 рубля, а за двухдзённыя і больш працяглыя — 7 рублёў у суткі. Цяпер будуць плаціць за суткі 9 рублёў незалежна ад працягласці камандзіроўкі.

Гэтай жа пастановай урада змяняецца схема кампенсацыі расходаў па найме жылога памяшкання. Выдаткі па найме жылля ў абласных цэнтрах і Мінску вызначаны ў памеры 50 рублёў у суткі, у раённых цэнтрах — 25 рублёў, у астатніх населеных пунктах — 20 рублёў (без прадстаўлення дакументаў). Калі выдаткі па найме перавышаюць гэтыя памеры, наймальнік пакрывае іх на падставе дакументаў, але не вышэй за кошт аднамеснага нумара ў гасцініцы пражывання.

У камандзіроўках пакрываюцца расходы на праезд любым відам транспарту (акрамя таксі) па фактычным кошце квіткоў. Новаўвядзенні датычацца і камандзіровак за мяжу — павялічаны памеры сутачных у некаторыя краіны, а выдаткі па найме цяпер будуць кампенсаваць у вызначаных пастановай № 176 памерах без пацвярджальных дакументаў.

Выдаткі на праезд пакрываюцца па любых тарыфах, за выключэннем тарыфаў бізнес-класа. Разам з тым, калі работнік накіроўваецца ў камандзіроўку за кошт боку, які прымае (апошні бярэ на сябе выдаткі, звязаныя з забеспячэннем харчавання і транспартам у межах месца камандзіравання), то выплата сутачных рабіцца не будзе, за выключэннем часу знаходжання ў дарозе. За час знаходжання ў дарозе сутачныя выплачваюцца ў памеры 100 % ад устаноўленай нормы.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.

Грамадства

 Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Нудна больш не будзе. Гэтую і многія іншыя цытаты з савецкага фільма «Вяселле ў Малінаўцы» падчас паездкі ў госці да жоўта

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.