Вы тут

У Брэсце плануюць правесці першы Фестываль вулічных музыкантаў


Першы Фестываль вулічных музыкантаў плануецца правесці ў Брэсце ў гонар 1000-годдзя горада, паведамляе БелТА. 


Фота: natatnik.by

Ініцыятыва належыць гарадскому моладзеваму грамадскаму аб'яднанню "Спадчына", у актыве якога арганізацыя такіх мерапрыемстваў, як Міжнародны форум вулічных тэатраў, Фестываль блізнят, Парад калясак. Форум вулічных музыкантаў прапаноўваецца правесці ў сярэдзіне мая на Брэсцкім вяслярным канале.

"На мой погляд, тут выдатная пляцоўка. Гэта месца ў пірса, дзе праходзяць урачыстыя адкрыцці розных спаборніцтваў. Наведвальнікі будуць глядзець на ўдзельнікаў як у амфітэатры", - адзначыў спецыяліст па сувязях з грамадскасцю абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні Алег Голас. 

Цяпер ідзе прыём заявак ад вулічных музыкаў. Усім аматарам музыкі прапаноўваецца прыдумаць назву фэсту. Таксама арганізатары запрашаюць прадпрымальнікаў на ўзаемавыгадных умовах у якасці паўнавартасных партнёраў праекта.

У цэлым з нагоды 1000-годдзя Брэста на працягу года ў абласным цэнтры плануецца правесці каля тысячы рознафарматных мерапрыемстваў - фестываляў, конкурсаў, канцэртаў, канферэнцый, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, акцый, выстаў, прэзентацый. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.