Вы тут

Судовыя эксперты паедуць вучыцца ў Паўднёвую Карэю?


На гэтым тыдні Беларусь наведвае дэлегацыя Нацыянальнай судова-экспертнай Службы Рэспублікі Карэя на чале з яе дырэктарам доктарам Янг-Шык Чой. Краіна "ранішняй свежасці" з'яўляецца адным з сусветных лідараў у галіне крыміналістыкі. Такіх вышынь азіяцкая рэспубліка дасягнула дзякуючы імкліваму развіццю інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.


Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з ёй у гэтым кірунку. Таму паміж Нацыянальнай судова-экспертнай Службай Паўдёнвай Карэі і Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Беларусі быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні. Гэты дакумент дазволіць наладзіць стасункі датычна абмену досведам і найноўшымі дасягненнямі ў прафесійнай галіне. Акрамя таго, два бакі зараз прапрацоўваюць арганізацыю вучобы беларускіх судовых экспертаў у Паўднёвай Карэі. Нас цікавяць даследаванні ў галіне лічбавых тэхналогій, ідэнтыфікацыі аб'ектаў па іх відэавыявах (у тым ліку чалавечых твараў), аўтаматызацыі ДНК-аналізу, а таксама распазнавання падробленых банкнот і манет.

– Думаю, што з часам мы здолеем паглыбляць нашы стасункі ў разнастайных сферах і замацаваць трывалае супрацоўніцтва, – сказаў доктар Янг-Шык Чой. – Але мы можам прапанаваць не толькі напрацоўкі ў галіне экспертызы. Так, у Паўднёвай Карэі добра развіты электронны ўрад. ААН высока ацаніла нашу працу. Мы гатовы падзяліцца гэтымі тэхналогіямі і з беларускім бокам.

– Мемарандум – гэта чарговы практычны крок да рэалізацыі нашых дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты ў мінулым годзе ў Сеуле, – зазначыў старшыня ДКСЭ Андрэй Швед. – Мы пераканаліся ў тым, што Паўднёвая Карэя – гэта несумненны лідар па шэрагу кірункаў, звязаных з судовай экспертызай. Нам гэта ўсё вельмі цікава. Сёння мы праводзім сур'ёзную праграму мадэрнізацыі нашых баз дадзеных, што дазваляе раскрываць злачынствы, учыненыя ў мінулыя гады. Наша прыборная база адпавядае лепшым сусветным стандартам. І сёння мы гатовы да рэалізацыі любых сумесных праектаў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».