Вы тут

У Мінску ўручылі прэмію «Дэбют»


Штогадовую літаратурную прэмію імя Максіма Багдановіча ў гэтым годзе атрымалі Галіна Сіўчанка за кнігу паэзіі «Зоў звычаю», Паўліна Вітушчанка за пераклад з літоўскай мовы рамана Рычарда Гавяліса «Віленскі покер» і Дар’я Трайдэн за зборнік апавяданняў «Крыштальная ноч».


На прэмію за паэзію прэтэндавалі таксама Алесь Замкоўскі за кнігу «Наступны прыпынак» і Стась Карпаў за «Канцылярыі розных спраў».

На прэмію за прозу — Алесь Кіркевіч за «Самурая», Стэфан Корф за «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага».

На прэмію за пераклад — Юлія Алейчанка за «Вецер у валасах» (пераклады розных аўтараў), Ліда Наліўка за «Ліхія дзевяностыя. Любоў і нянавісць у Вужгарадзе» (Лэсь Бэлэй, з украінскай).

У журы ўвайшлі Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў мінскім «Грай-кафэ».

Літаратурная прэмія ўручаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу, напісаную на беларускай мове ці перакладзеную на яе, аўтару або перакладчыку ва ўзросце да 35 гадоў на момант выдання кнігі. Даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад.

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.