Вы тут

БЧ абвясціла конкурс на найлепшы малюнак


Магістраль абвясціла конкурс на найлепшы малюнак. Ён прысвечаны гераічнаму мінуламу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і арганізаваны ў рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Як расказалі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, творчае спаборніцтва будзе праводзіцца сярод дзяцей работнікаў галіны ў чатырох узроставых катэгорыях: 5—7 гадоў, 8—11 гадоў, 12—14 гадоў, 15—17 гадоў, у кожнай з якіх прысуджаюцца першае, другое і трэцяе месцы.

Малюнкі могуць адлюстроўваць удзел чыгуначнікаў у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны, іх подзвігі, унёсак у аднаўленне краіны пасля вайны, а таксама святкаванне Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з удзелам работнікаў галіны і членаў іх сем'яў.

На конкурс прымаецца адна работа ад аднаго ўдзельніка, выкананая на любым матэрыяле (ватман, кардон, палатно і г. д.) фармату А3 і ў вольным стылі (аловак, каляровыя алоўкі, акварэль, гуаш, акрыл, фламастары і г. д.), аформленая ў рамку.

Адна з галоўных умоў, на якую будзе звяртаць увагу журы пры падвядзенні вынікаў, — малюнак павінен быць выкананы ўдзельнікам самастойна. Таксама будуць улічвацца адпаведнасць тэме, мастацкая выразнасць і нестандартны падыход, арыгінальнасць ідэі, акуратнасць выканання і праява творчай індывідуальнасці.

Работы прымаюцца да 1 чэрвеня па адрасе: каб. 109, упраўленне Беларускай чыгункі, вул. Леніна, 17, 220030, г. Мінск.

Узнагароджанне пераможцаў і падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца напярэдадні Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Подзвіг чыгуначнікаў вачыма дзяцей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?