Вы тут

На выстаўцы ў Грузіі падпісалі 13 кантрактаў на пастаўкі нашай прадукцыі


На выстаўцы ў Грузіі было падпісана 13 кантрактаў на пастаўкі беларускай прадукцыі. Аб гэтым расказаў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір УЛАХОВІЧ падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай дзейнасці арганізацыі і новым формам падтрымкі развіцця нацыянальнага экспарту.


Выніковую суму кантрактаў ён называць не стаў, паколькі яна павінна быць выверана. «Але тым не менш гэта канкрэтны вынік», — сказаў ён.

Цікава, што ў 2017 годзе на мерапрыемствах, арганізатарам якіх выступала БелГПП, былі падпісаны кантракты на пастаўкі айчыннай прадукцыі на суму 110 мільёнаў долараў. Летась сума была значна вышэйшай, паколькі толькі на Савеце дзелавога супрацоўніцтва на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі былі падпісаны пагадненні на 95 мільёнаў долараў.

Зараз прэзентацыя беларускіх кампаній у розных краінах адбываецца ў фармаце, які называецца Made іn Belarus. У 2018 годзе такі фармат быў ужыты ва Украіне, сёлета — у Грузіі, а хутка пройдзе ў Казахстане. На думку Уладзіміра Улаховіча, важна не толькі паказаць сябе, але і дамагчыся выніку, у сувязі з чым важная і візуальная, інтэрактыўная падрыхтоўка.

Вялікую працу па арганізацыі экспазіцый БелГПП праводзіць у Афрыцы. Дарэчы, днямі пачала работу нацыянальная экспазіцыя нашай краіны ў рамках Міжнароднай выстаўкі сельскай гаспадаркі, прадуктаў харчавання і напояў Agrofood, якая праходзіць да 28 сакавіка
2019 года ў Лагасе ў Нігерыі.

У рабоце беларускай экспазіцыі прымае ўдзел больш за 20 кампаній і арганізацый, якія прадстаўляюць сельскагаспадарчае машынабудаванне, навуковыя распрацоўкі ў сферы сельскай гаспадаркі, прадукты харчавання і харчовыя інгрэдыенты. Акрамя таго, учора ў рамках нацыянальнай экспазіцыі адбыўся нігерыйска-беларускі бізнес-форум.

У гэтым годзе плануецца экспазіцыя Беларусі ў Кеніі. Яшчэ адна перспектыўная для нас краіна — Ангола.

Таксама Беларусі вельмі цікавая Зімбабвэ. Плануецца, што 22 красавіка туды наведаецца беларуская бізнес-дэлегацыя, каб сустрэцца з кіраўніцтвам гэтай афрыканскай краіны.

Яшчэ Уладзімір Улаховіч расказаў, што БелГПП распрацоўвае новую канцэпцыю развіцця да 2023-га. Цяперашняя стратэгія разлічана да 2020-га. Па словах старшыні, відавочна, што гэты дакумент мае патрэбу ў карэкціроўцы, бо многія дзяржпраграмы — у тым ліку па экспарце — прымаліся якраз да 2020-га. Палажэнні новай стратэгіі плануюць абмеркаваць у красавіку, калі збярэцца савет БелГПП, а прынятая яна можа быць восенню бягучага года падчас з'езда арганізацыі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: У фармаце прэзентацыі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.