Вы тут

У ЕС вытворцаў аўто абавяжуць ставіць «чорныя скрыні»


З 2022 года аўтамабілі, якія будуць прадавацца на тэрыторыі Еўрапейскага саюза, павінны будуць быць абсталяваныя «чорнымі скрынямі» і сістэмай аўтаматычнага ўтрымання машыны ў паласе, гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўрапейскай камісіі.


«З 2022 года новыя тэхналогіі бяспекі стануць абавязковымі ў еўрапейскіх транспартных сродках для абароны пасажыраў, пешаходаў і веласіпедыстаў», — адзначылі ў ЕК. Новыя патрабаванні былі папярэдне ўзгоднены Еўрапарламентам, Еўрасаветам і Еўракамісіяй і змяшчаюцца ў рэгламенце павышэння ўзроўню бяспекі на дарогах.

Абавязковымі для ўсіх транспартных сродкаў стануць сістэмы фіксацыі ўважлівасці кіроўцы, утрымання машыны ў паласе, узмоцненае экстраннае тармажэнне, інтэлектуальная дапамога ў захаванні хуткаснага рэжыму, палепшаныя рамяні бяспекі, а таксама ўстанаўленне «чорнай скрыні» на выпадак аварыі. У Еўракамісіі спадзяюцца, што падобныя меры наблізяць ЕС да доўгатэрміновай мэты — нулявой смяротнасці на дарогах, і да 2038 года дазволяць пазбегнуць як мінімум 140 тысяч цяжкіх траўмаў і выратаваць больш за 25 тысяч жыццяў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».