Вы тут

30 сакавіка ў БДПУ адбудзецца Дзень адкрытых дзвярэй


Абітурыентам прадставіцца ўнікальная магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі і студэнтами. Яны змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю пра паступленне, навучанне, умовы забеспячэння жыллём у інтэрнаце,студэнцкае жыццё і г.д. 


З 9.00 у фае каля актавай залы будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі факультэтаў і інстытутаў, а таксама прафкама студэнтаў, студэнцкага савета і пярвічкі БРСМ універсітэта.  Інстытут псіхалогіі арганіузе экспрэс-дыягностыку асобасных якасцей абітурыентаў з дапамогай графалагічнага аналізу подпісу. Адбудзецца дэфіле ў гістарычных касцюмах, арганізаванае факультэтам эстэтычнай адукацыі. На пляцоўках прафкама і студсавета  абітурыентам будзе прапанавана напісаць ліст сабе — будучаму студэнту-першакурсніку БДПУ, у якім яны змогуць падзяліцца сваімі чаканнямі ад вучобы і студэнцтва.

Для абітурыентаў арганізуюць экскурсію па ўніверсітэце. Яны ўбачаць музей БДПУ, залу рэдкай кнігі, Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр адукацыйнай робататэхнікі, спартыўны комплекс і іншыя аб’екты.

У 11.00 пачнецца канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў — студэнтаў БДПУ. У пачатку канцэрта з прывітальным словам перад абітурыентамі і іх бацькамі выступіць рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук.

Пасля канцэрта, а 12 гадзіне, пройдуць сустрэчы абітурыентаў з кіраўніцтвам факультэтаў і інстытутаў, падчас якіх абітурыенты даведаюцца пра спецыфіку навучання і сустрэнуцца з вядомымі выпускнікамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.