Вы тут

У Гродна зарэгістраваны выпадак захворвання на адзёр


У сакавіку ў Гродна зарэгістраваны адзін выпадак захворвання на адзёр. Захварэлым апынуўся студэнт аднаго з універсітэтаў Польшчы, які жыве ў абласным цэнтры, піша "Вячэрні Гродна".


tva.ua

Зараз у раёне горада, дзе жыве студэнт, арганізавана медыцынскае назіранне, праводзіцца комплекс супрацьэпідэмічных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні перадачы захворвання.  

Раней быў зарэгістраваны яшчэ адзін выпадак захворвання на адзёр у Лідзе. Тады заразілася дзіцё, якое вярнулася з Масквы. Яно не было прышчэплена з-за адмовы бацькоў ад вакцынацыі.

Увогуле ў 2018 годзе было зарэгістравана 254 выпадка захворвання.

Пры з'яўленні сімптомаў, якія не выключаюць захворванне на адзёр (павышэнне тэмпературы цела, сып), неабходна пакласці хворага ў пасцель і выклікаць урача на дом. Ні ў якім разе не варта карыстацца грамадскім транспартам, наведваць паліклініку, грамадскія месцы, каб не заразіць людзей. Калі на працягу 1 месяца перад захворваннем вы выязджалі за межы вобласці або рэспублікі, абавязкова паведаміце пра гэта ўрача.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.