Вы тут

Ленінградская вобласць стала для Магілёўскай бліжэй


Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дэпутатамі двух рэгіёнаў было падпісана ў юбілейны для заканадаўчага сходу Ленінградскай вобласці дзень. У сакавіку яму споўнілася 25 гадоў. Гэта дата стала нагодай для замацавання больш цесных сяброўскіх кантактаў з беларускімі калегамі. Свае подпісы пад пагадненнем паставілі старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык і старшыня Заканадаўчага сходу Ленінградскай вобласці Сяргей Бябенін.


— Ленінградская вобласць дынамічна развіваецца, яе заканатворчы вопыт будзе вельмі карысны для нашай вобласці, — паведаміў Дзмітрый Харытончык. — Трэба адзначыць, што пагадненні існуюць таксама паміж выканкамамі Магілёўскай і Ленінградскай абласцей. І гэтыя стасункі маюць вельмі станоўчую дынаміку. Ніякія эканамічныя цяжкасці не перашкаджаюць ажыццяўленню нашых сумесных планаў. Гэты крок таксама будзе садзейнічаць яшчэ большаму ўмацаванню нашых сувязяў. У рамках пагаднення будзем абменьвацца формамі і метадамі работы, глыбей знаёміцца з асаблівасцямі заканадаўчых ініцыятыў. Супрацоўніцтва прадугледжвае стварэнне сумесных рабочых і экспертных груп, абмен нарматыўнымі прававымі актамі, развіццё прамых кантактаў паміж дэпутатамі, камітэтамі і камісіямі, абмен дэлегацыямі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Сябруем рэгіёнамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?