Вы тут

Прайшла сесія Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў


На сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў галоўным пытаннем для абмеркавання стала падрыхтоўка да 75-й гадавіны вызвалення Беларусі і Перамогі над фашызмам.


Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі і кіраўнікі выканаўчай улады з рэгіёнаў, пошукавікі, краязнаўцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Старшыня Віцебскага аблсавета Уладзімір Цярэнцьеў патрабаваў, каб усім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны была аказана дапамога, калі гэта неабходна. Кожны заслугоўвае павагі і клопату не толькі напярэдадні чарговага святкавання.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Генадзь Ягораў паведаміў, што колькасць ветэранаў ВАВ на пачатак сакавіка складала 877. І гэта на 8,3 % меней, чым у пачатку года. Сыходзяць з жыцця і асобы, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, — 3919 (на 2,2 % менш)...

Мясцовыя ўлады ў глыбінцы, вядома, стараюцца падтрымліваць ветэранаў. І шукаюць новыя формы праяўлення клопату. Напрыклад, у Бешанковіцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Мёрскім, Пастаўскім раёнах прыняты рашэнні выканкамаў аб вызваленні
(у парадку выключэння) ветэранаў ад аплаты за сацыяльныя паслугі, якія аказваюцца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання. У Шаркаўшчынскім раёне выдаткі па аплаце сацыяльных паслуг, якія аказваюцца ветэрану ВАВ, пакрывае сельскагаспадарчае прадпрыемства.

Старшыня аблсавета прывёў прыклады фармалізму пры рабоце са зваротамі ветэранаў. Указаў, што ўсе просьбы, калі не патрабуюцца вялікія фінансавыя сродкі, павінны выконвацца як мага хутчэй. Дарэчы, тыя, каму мы абавязаныя незалежнасцю, за рэдкім выключэннем, людзі сціплыя. Была, у прыватнасці, заяўка ад старых на рамонт электраправодкі, пяць — пячнога ацяплення, шэсць просьбаў адрамантаваць плот, ганак.

З павагай адносяцца і да памяці тых, хто загінуў, вызваляючы Віцебшчыну. Дарэчы, сёлета плануецца завяршыць работу па зверцы прозвішчаў на вайсковых могілках. Добрай традыцыяй стала інфармаванне сваякоў і нашчадкаў аб занясенні прозвішча на мемарыяльную пліту. І нярэдка потым нават здалёк прыязджаюць, каб наведаць месца пахавання блізкіх.

З захаваннем воінскіх пахаванняў праблем няма. Але некаторыя помнікі, якія ўвекавечваюць памяць аб подзвігу савецкіх грамадзян у гады Вялікай Айчыннай, не знаходзяцца на ўліку. Дэпутат Віцебскага раённага Савета, вядомы краязнаўца-гісторык Мікалай Півавар падзяліўся вопытам даследавання тэмы. Па яго ініцыятыве праведзена работа па зборы звестак аб помніках вайсковай славы і памятных мясцін, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, іншымі ваеннымі канфліктамі. Аналагічнае плануецца ажыццявіць і ў іншых раёнах.

Агучылі і тэму рамонту помнікаў. Старшыня Гарадоцкага райвыканкама Пётр Карабач расказаў пра тое, што робіцца і будзе. Дарэчы, у раёне ўжо адсвяткавалі юбілей вызвалення. Ён нагадаў аб унікальным помніку, які быў устаноўлены ў чэрвені 1970 года ва ўрочышчы вёскі Шчалбова. Тут у былым цэнтры партызанскай зоны быў адкрыты помнік «Гаспадар лесу». Ён уяўляе сабой скульптуру партызана вышынёй 5,5 метра. Ёсць і стэла з надпісам-інфармацыяй і бетонная пліта на ўзвышшы, якая імітуе ўваход у партызанскую зямлянку. Постаць партызана нагадвае волата, які сціскае ў руках аўтамат. Яна поўная сілы і годнасці, падкрэслівае, што партызан заўсёды быў гаспадаром і застаецца ім на роднай зямлі. Аўтар помніка — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Анатоль Кавалёў. Старшыня аблсавета прапанаваў народным выбраннікам, дапамагчы рублём у аднаўленні помніка.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: І асабісты дэпутацкі ўклад

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».