Вы тут

З 1 красавіка забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы дзейнічае ў 5 абласцях


Гаворка пра Мінскую, Магілёўскую і Гродзенскую вобласці, дзе з вышэйназванай даты ўстанаўліваецца нераставая забарона. Доўжыцца яна будзе па 30 мая. Раней, з 20 сакавіка, аналагічнае абмежаванне закранула аматарскую лоўлю ў рыбалоўных угоддзях Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Тэрмін яго дзеяння – па 18 мая. У Віцебскай вобласці нераставая забарона будзе ўстаноўлена з 10 красавіка па 8 чэрвеня. У гэтыя ж тэрміны забараняецца здабываць вузкапалага рака.


У Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь нагадалі, што падчас нераставай забароны аматарскае рыбалоўства забаронена не цалкам, але істотна абмежавана: рыбачыць можна толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным або двайным, або трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, са штучных збудаванняў (акрамя пералічаных у абз. 7 падп. 109.3 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства).

Выкарыстанне любых іншых прыладаў або спосабаў лоўлі ў перыяд забароны кваліфікуецца як парушэнне і цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 (510 рублёў) да 50 (1275 рублёў) базавых велічынь. За вылаўленую забароненым спосабам або прыладай рыбу парушальнік абавязаны пакрыць шкоду, якая ў перыяд нераставай забароны вылічаецца па трайных таксах. Прычыненне шкоды на суму 100 (2550 рублёў) і больш базавых велічынь з'яўляецца падставай для распачынання крымінальнай справы.

На працягу ўсяго перыяду забароны грамадзянам забаронена карыстацца маламернымі суднамі не толькі для рыбалоўства, але і для іншых мэтаў (выключэнні у падп. 109.6 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства).

Тэрміны агульнай веснавай забароны перасякаюцца з нерастовымі забаронамі, устаноўленымі асобна на некаторыя віды рыбы шчупака, судака, сома. Такую рыбу, злоўленую ў перыяд забароны на здабычу канкрэтнага віду, неабходна адпусціць назад у вадаём.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.