Ці ведаеце вы хоць бы ў агульных рысах, як вырабляецца адзін з галоўных сімвалаў маштабных міжнародных спаборніцтваў — факел? Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі дэталёва вывучыла гэта пытанне і гатова падзяліцца з гледачамі эксклюзівам. 31 сакавіка ў інфармацыйна-аналітычнай штотыднёвай праграме «Галоўны эфір» выйдзе спецыяльны сюжэт, прысвечаны факелу ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Аўтары раскажуць пра месца вырабу факела, яго адметныя характарыстыкі, асаблівасці гравіроўкі, лазерную рэзку, афарбоўку і іншыя тэхналагічныя працэсы, а таксама пра тонкасці арганізацыі эстафеты «Полымя міру», напрыклад, што неабходна рабіць яе ўдзельнікам падчас дажджу.
Нагадаем, возьме старт сёлетняя эстафета агню 3 мая ў Рыме, з цэнтра «вечнага горада» факел адправіцца на гару Манблан і далей па краінах Еўропы. У Беларусі факел ІІ Еўрапейскіх гульняў у суправаджэнні 450 ураджэнцаў абласцей пабывае ва ўсіх рэгіёнах, і, нарэшце, 21 чэрвеня запаліць сімвалічны агонь на стадыёне «Дынама», які яшчэ памятае агні Алімпіяды-80.
Акрамя таго, будучаму спартыўнаму форуму прысвечана і новая праграма «Гульні.bу», якая пачала выходзіць на тэлеканале «Беларусь 1» у сакавіку. Гэты праект — своеасаблівы відэадзённік ІІ Еўрапейскіх гульняў, які не толькі ў лёгкай і захапляльнай форме расказвае пра падрыхтоўку да спаборніцтваў, але падтрымлівае актыўную зваротную сувязь з гледачамі. Так, ужо ў першых выпусках вядомыя беларускія спартсмены разыгралі некалькі запрашальнікаў на цырымонію адкрыцця форуму, а вядучыя Іна Пілевіч, Андрэй Казлоў, Станіслаў Ліпскі і Крысціна Козел у прамым і пераносным сэнсе «прымерылі» на сябе розныя спартыўныя дысцыпліны. Інтэрактыў і сюрпрызы для гледачоў стваральнікі «Гульняў.bу» абяцаюць выдаваць бесперабойна на працягу ўсяго праекта.
Вікторыя ЗАХАРАВА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.