Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Абстаноўка ў прафесійнай сферы на рэдкасць удалая для актыўных дзеянняў і дасягнення кар'ерных вышынь. Але паспрабуйце ставіць перад сабой рэальныя мэты, каб пазбегнуць ілюзій і наступных расчараванняў. Стабільнасць вашых асабістых адносін будзе шмат у чым залежаць ад умення дамаўляцца з людзьмі. На многае будзе ўплываць настрой і ўменне прыняць сітуацыю такой, як яна ёсць, не патрабуючы большага і немагчымага.

ЦЯЛЕЦ. Паспрабуйце вырашаць пасільныя для вас задачы, не перанапружвайцеся і не бярыце на сябе ўсю адказнасць. Ёсць верагоднасць, што патрабаванні да вашай працы могуць быць завышаныя, кантролю будзе занадта шмат. У сярэдзіне тыдня непажадана прымаць паспешлівых рашэнняў аб змене работы ці іншых кар'ерных перасоўваннях. Тыдзень спрыяльны для ўстанаўлення сяброўскіх кантактаў і завязвання карысных знаёмстваў.

БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень адкрые перад вамі багацце разнастайных магчымасцяў. Будзеце займацца менавіта тым, чым хочаце, і мець зносіны з людзьмі, якія вам прыемныя. Работа можа заняць ільвіную долю часу, але яна будзе цікавай, паспяховай і прыбытковай. Ды і ў асабістым жыцці ўсё складваецца вельмі рамантычна і шматабяцальна.

РАК. Практычнасць і вытрыманасць — вось якасці, якія прывядуць да поспеху. Можаце пазнаёміцца з чалавекам, які адыграе важную ролю ў вашай кар'еры. Паспрабуйце ўлавіць флюіды перамен, каб па максімуме скарыстацца спрыяльнымі магчымасцямі. Не перажывайце з нагоды дробных непрыемнасцяў і не падайце духам. Ваша схільнасць усё рабіць хутка пахвальная, аднак не забывайце, што найбольш просты і хуткі спосаб вырашэння праблемы — далёка не заўсёды самы лепшы.

ЛЕЎ. Ваша самакрытычнасць і патрабавальнасць да сябе і да навакольных дазволіць ствараць цуды ў плане работы, але можа прыпсаваць адносіны. У першай палове тыдня будзьце абачлівыя ў кантактах, не шакіруйце калег і сяброў сваёй прамалінейнасцю і залішняй рэзкасцю. У пятніцу будзе магчымасць скарыстацца шанцам, каб змяніць сваё асабістае жыццё. Толькі не губляйце галавы і нічым не ахвяруйце.

ДЗЕВА. Можа здацца, што вы заблыталіся ў сітуацыі, якая стварылася. Вам неабходныя спакой і цішыня для разумення, што рабіць далей. Верагодныя прасоўванне па службе або паездка за мяжу. Не адварочвайцеся ад старонняй дапамогі, вашы сілы і магчымасці не бязмежныя. Паспрабуйце не даваць нагоды для рэўнасці і сваркі з блізкімі людзьмі. Памятаеце, свой свет шмат у чым вы ствараеце самі.

ШАЛІ. На гэтым тыдні вострыя жыццёвыя моманты згладзяцца, і з'явіцца больш паразумення з навакольным светам. Прафесійныя справы пачнуць прасоўвацца дзякуючы падтрымцы партнёраў. Магчымыя ўдалыя перамовы па крэдытных пытаннях, не выключана атрыманне спонсарскай дапамогі. Спрыяльны перыяд для пачатку новых праектаў. Аднак прыгледзьцеся ўважлівей да навакольных людзей, таму што ваша адкрытасць і бескарыслівасць можа вам жа і нашкодзіць.

СКАРПІЁН. Сітуацыя будзе спрыяць ліквідацыі непаразуменняў і ўмацаванню аўтарытэту. Вы зможаце паспяхова завяршыць важныя справы і атрымаць прыбытак. Серада — спрыяльны дзень для ажыццяўлення задуманага, падключайце да работы толькі надзейных і правераных людзей. У выхадныя вас чакаюць сустрэчы з сябрамі і насычаная культурная праграма.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні непазбежныя змены, як у рэжыме працы, так і ў ладзе жыцця, але яны будуць да лепшага. З-за духу адмаўлення і незгаворлівасці можаце праславіцца не самым прыемным чалавекам. Будзьце дабрэйшымі і больш ветлівымі. Праявіўшы некаторыя намаганні, вы зможаце вярнуць сваю любоў і наладзіць сямейнае жыццё.

КАЗЯРОГ. У панядзелак і чацвер верагодныя дзелавыя сустрэчы, якія будуць канструктыўныя і адкрыюць добрыя перспектывы. Толькі паводзьце сябе прыстойна, не абяцайце залатыя горы. Вынікі шмат у чым будуць залежаць ад вашай працавітасці і ўмення аналізаваць сітуацыю. Пажадана нікога не пасвячаць у вашы планы і задумы. Варта баяцца канкурэнтаў, асабліва ў асабістым жыцці.

ВАДАЛІЎ. У панядзелак у нефармальнай абстаноўцы можна будзе вырашыць вельмі значныя дзелавыя праблемы. Перад вамі могуць адкрыцца новыя магчымасці. У сераду не варта шмат размаўляць і ўдзельнічаць у інтрыгах на рабоце. У сярэдзіне тыдня не афішуйце свае планы, дзейнічайце таемна, і поспех будзе на вашым баку. У нядзелю не варта крытыкаваць блізкіх людзей, калі не хочаце ў адказ атрымаць шквал негатыўных эмоцый.

РЫБЫ. Дзеля дасягнення мэты давядзецца ахвяраваць вольным часам і сваімі планамі. Але вас павінна падтрымаць тая акалічнасць, што ўсё, што вы робіце, абяцае поспех і прыбытак. У чацвер варта ўзяць на сябе ролю арганізатара або каардынатара. І ў вас будзе маса магчымасцяў бліснуць талентамі. У пятніцу лепш весці справы сумленна і адкрыта: толькі такім чынам зможаце пазбегнуць праблем.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».