Вы тут

Прагноз надвор'я на выхадныя


У найбліжэйшыя дні пераважны ўплыў на надвор'е ў краіне будзе аказваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму чакаецца ў асноўным без ападкаў, толькі ў апошні дзень сакавіка не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да 6 цяпла, удзень — плюс 10—17 градусаў.

У апошні дзень месяца тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Уначы ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да плюс 7 градусаў, удзень у асноўным — плюс 8—14 градусаў, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да 16 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у першы дзень красавіка пахаладае. Уначы і раніцай месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Наша тэрыторыя апынецца пад уплывам больш халоднай паветранай масы паўночных шырот. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да плюс 4 градусаў, удзень — 4—10 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Ужо нават ночы цёплыя

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.