Вы тут

Максім Ермаловіч, міністр фінансаў


«Прыярытэт на бягучы год відавочны — павышэнне заработнай платы нізкааплатных катэгорый работнікаў, збліжэнне мінімальнай заработнай платы і мінімальнага спажывецкага бюджэту. У сярэднетэрміновай перспектыве (да 2025 года) неабходна выйсці на мэтавы паказчык па сярэдняй заработнай плаце ўрача на ўзроўні 150 працэнтаў да сярэдняй зарплаты па эканоміцы, педагагічнага работніка — на ўзроўні 100 працэнтаў. Сёлета плануецца працягнуць рэалізацыю намечаных планаў па павышэнні ўзроўню аплаты працы ў бюджэтным сектары. Мэтавая задача — забяспечыць суадносіны заработнай платы бюджэтнікаў да сярэдняй па эканоміцы на ўзроўні 80 працэнтаў, а суадносіны працоўных пенсій і заробку ў эканоміцы — на ўзроўні не менш за 40 працэнтаў. Пры гэтым канцэптуальна зменіцца сістэма аплаты працы ў бюджэтным сектары. У студзені падпісаны Указ № 27, які прадугледжвае ўзмацненне дыферэнцыяцыі заработнай платы ў залежнасці ад якасці і вынікаў працы кожнага работніка».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?