Вы тут

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак


Колькасць фермерскіх гаспадарак у Беларусі з 2010 года павялічылася больш чым на тысячу і на 1 студзеня 2019 года складала амаль 3200 гаспадарак, з іх 2700 ажыццяўляюць сельскагаспадарчую дзейнасць. Плошча зямель у фермерскім сектары за гэты час пашырылася амаль у два разы.


Начальнік аддзела рэфармавання, прадпрымальніцтва і малых формаў гаспадарання ўпраўлення дзяржаўнай уласнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Наталля ЗАНЬКО паведаміла, што арганізаваць аграбізнес у Беларусі каштуе 0,8 базавай велічыні. Заява аб магчымасці размяшчэння фермерства на пэўным участку разглядаецца ў мясцовым райвыканкаме на працягу месяца.

Зямельны ўчастак памерам да ста гектараў для вядзення фермерскай гаспадаркі выдзяляецца кіраўніку на правах пажыццёвага спадчыннага валодання. Акрамя таго, фермерская гаспадарка можа атрымаць зямельны ўчастак на правах пастаяннага карыстання (без загадзя ўстаноўленага тэрміну) альбо ў арэнду.

У рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу на 2016—2020 гады за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту фінансуюцца работы па ўсталяванні межаў зямельных участкаў, прадастаўленых для вядзення сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, без правядзення конкурсаў.

На конкурснай аснове забяспечваецца першаснае ўладкаванне сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак: будаўніцтва дарог, ліній электраперадачы, аб'ектаў вода- і газазабеспячэння, тэлефоннай сувязі, а таксама меліярацыі зямель. Фермерскія гаспадаркі ўдзельнічаюць і ў конкурсах па пасадцы пладова-ягадных культур і доглядзе іх, развіцці племянной справы ў жывёлагадоўлі.

Першыя тры гады фермерскія гаспадаркі, якія займаюцца сельскагаспадарчай вытворчасцю, вызваляюцца ад падатку. Потым фермер можа перайсці на выплату адзінага падатку для вытворцаў сельгаспрадукцыі. Таксама для невялікіх фермерскіх гаспадарак спрошчана форма бухгалтарскага ўліку.

Наталля Занько падкрэслівае: асноўнай спецыялізацыяй у фермерскіх гаспадарках з'яўляецца раслінаводства, якое ў структуры іх вытворчасці займае каля 90 %, і больш за 50 % прадукцыі ў яго агульным аб'ёме займаюць бульба і агародніна.

Больш за ўсё беларускія фермеры вырабляюць бульбы: летась вырасцілі 376 тысяч тон. Агародніны сабралі 324 тысячы тон, збожжа — 150 тысяч тон. У фермерскіх гаспадарках утрымліваецца больш за 130 тысяч галоў птушкі, авечак і коз — больш за 16 тысяч галоў, больш за 17 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы.

«У перспектыве фермерскія гаспадаркі варта разглядаць як патэнцыйных удзельнікаў у вытворчасці агародніны, бульбы, пладоў і ягад, — адзначае Наталля Занько. — У жывёлагадоўлі свой уклад фермеры могуць унесці ў вырошчванне мясной і малочнай жывёлы, дробных жывёл (авечак, коз, трусоў), птушкі і іншых галінах».

Ганна ЮНЧЫЦ

Загаловак у газеце: Я ў фермеры пайшоў бы...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.