Вы тут

У красавіку HоmоСоsmоs прадставіць спектакль «Убачыць ружовага слана»


У красавіку міжнародны тэатральны праект HоmоСоsmоs прадставіць у Мінску прэм'еру спектакля «Убачыць ружовага слана», працаваць над якім запрасілі эстонскага рэжысёра, прадзюсара і тэатральнага педагога Калева Куду. Таксама ў інтэрнацыянальную каманду ўвайшлі перакладчык з Эстоніі, беларускі харэограф Сяргей Паяркаў і ўладальніца прэміі «Найлепшы сцэнограф года», мастак-пастаноўшчык Кацярына Шымановіч, прадзюсар Кацярына Саладуха і шэраг айчынных акцёраў — Анастасія Баброва з Тэатра беларускай драматургіі, купалавец Іван Трус, акцёры тэатра і кіно Кацярына Бондарава і Дзмітрый Ягораў. У выніку атрымаўся спектакль пра адзіноту і пошукі паратунку ў «кампаніі» дарагога алкаголю — і ўсё адно, як сцвярджае рэжысёр, гэта гісторыя пра каханне.


Сцэна з пастаноўкі «Убачыць ружовага слана» 2013 года ў PolygonTeater.

П'еса сучаснага эстонскага драматурга Пірэт Яакс «Убачыць ружовага слана» ў 2011 годзе атрымала галоўную прэмію конкурсу Эстонскага тэатральнага агенцтва і пазней перакладзена на 7 моў свету, у тым ліку рускую. Але сцэнічнае ўвасабленне атрымала ўсяго аднойчы, якраз у Эстоніі — і, як прызнаецца рэжысёр Калев Куду, гэта версія яму не спадабалася. «Спадзяюся, тая гісторыя, якая атрымліваецца ў нас цяпер, атрымаецца значна глыбейшай. Наш галоўны герой — не злы і не добры, я наогул не люблю гэтыя азначэнні ў тэатры; ён амбівалентны персанаж, у якім кожны ўбачыць нешта сваё. Дэталі сюжэту раскрываць не буду, але гаворка ідзе пра паступовую дэградацыю асобы, адыход у сябе. Што да ружовага слана, то ён не выпадковы — гэта метафара часта выкарыстоўваецца, калі гаворка ідзе пра алкагольныя ілюзіі...»

Наогул праект HоmоСоsmоs, ініцыяваны прадзюсарамі з Беларусі і Польшчы, стартаваў 2,5 года таму і з самага пачатку абраў цэнтральнай тэмай сваёй работы чалавека, ягонае цела і цялеснасць, пошук сябе ў свеце. Кожная з мінулых пастановак праекта — «Камера, якую дала мне маці», «Бог казытання», «Дора, або сексуальныя неўрозы нашых бацькоў», «Раскрыццё» — мела востры сацыяльны падтэкст і выклікала гарачыя дыскусіі. Прадзюсар Кацярына Саладуха спадзяецца, што спектакль «Убачыць ружовага слана» таксама атрымае рэзананс у грамадстве, і анансуе будучыя планы: «Наш тэатральны праект пяройдзе на новую сцэнічную прастору HІDЕ і ператворыцца ў тэатральны цэнтр з пастаяннай пляцоўкай, а значыць, атрымае больш магчымасцяў для развіцця».

— Мы вельмі ўсцешаныя, што такія праекты нараджаюцца, асабліва прыемна, што ініцыятыва ідзе не «зверху», ад пасольства, а «знізу», ад саміх прафесіяналаў творчай сферы, — адзначае прадстаўнік пасольства Эстоніі ў Беларусі Вівіян Саарперэ. — І мы, са свайго боку, безумоўна зробім усё належнае для падтрымкі і паглыблення культурнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі.

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры паміж Беларуссю і Эстоніяй дзейнічае з 2004 года і прыносіць плён у выглядзе штогадовых абменаў тэатральнымі і музычнымі гастролямі, узаемнымі мастацкімі выстаўкамі, удзелам у творчых конкурсах і кінафестывалях. У прыватнасці, сёлета плануецца паказаць фільмы эстонскіх рэжысёраў для дзяцей і моладзі ў сталічным кінатэатры «Піянер», прывезці фотавыстаўку экс-прэзідэнта Эстоніі Ленарта Меры і паўтарыць выстаўку, прысвечаную расійскім стараверам і іх святым мясцінам (гэта экспазіцыя некалькі гадоў таму ўжо была паказана ў Беларусі і мела вялікі поспех). Летам другі раз у Верхнім горадзе пройдзе свята культуры Эстоніі, якое, паводле слоў кіраўніка эстонскай дыяспары Олівера Манглуса, збярэ каля 250 творчых удзельнікаў. У сваю чаргу, хутка наша краіна прадставіць у Эстоніі мастацкі праект, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, а салістка беларускага Вялікага тэатра Маргарыта Ляўчук выканае галоўную партыю ў оперы «Мантэкі і Капулеці» ў эстонскім горадзе Пярну.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: На мове творчасці, або Прычым тут ружовы слон?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %. 

Грамадства

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

Самыя актыўныя і пазітыўныя шматдзетныя сем'і з усіх абласцей краіны сабраліся ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў.

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску.