Вы тут

Якія парушэнні знаходзяцца падчас сяўбы


Рубеж сакавіка і красавіка стаў ужо звыклым часам, калі супрацоўнікі органаў унутраных спраў праводзяць рэвізію таго, як захоўваюцца таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, а работнікі сельгасарганізацый выконваюць свае працоўныя абавязкі. Рабочыя групы манітораць стан сельгаспрадпрыемстваў у агульным і тэхнікі ў прыватнасці. І знаходзяць мноства парушэнняў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.


Так, сёлета ўжо складзена больш за 500 пратаколаў аб адміністрацыйных парушэннях. У сумных лідарах — знаходжанне на рабочым месцы ў нецвярозым стане, дробныя крадзяжы і выкарыстанне паліва не па прызначэнні. З дзяржтэхаглядам тэхнікі, якая прызначана для работы на полі, сітуацыя таксама далёкая ад ідэальнай. Супрацоўнікі ДАІ ўжо «адлавілі» больш за дзве тысячы машын, у ліку якіх аўтамабілі, трактары, самаходныя машыны, якія непрыдатныя да эксплуатацыі. Кіроўцы дапусцілі больш за 600 правапарушэнняў.

Сярод іх — кіраванне транспартам без тэхагляду або язда на няспраўнай тэхніцы. А то і «пад градусам». Так, на тэрыторыі механізаванага двара ў адной з вёсак Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці інспектары ДАІ затрымалі 36-гадовага механізатара. Знаходзячыся на рабоце, ён кіраваў трактарам МТЗ, маючы ў крыві... 2,7 праміле алкаголю.

— У МУС падрыхтаваны адпаведны распарадчы дакумент, створаны спецыяльныя рабочыя групы, у склад якіх увайшлі супрацоўнікі цэнтральнага апарату міністэрства, — адзначылі ў ведамстве. — Яны будуць выязджаць ва ўсе рэгіёны краіны. Пад узмоцнены кантроль у першую чаргу трапяць пытанні, звязаныя з эксплуатацыяй сельскагаспадарчага транспарту. За парушэнні спытаюць з адказных службовых асоб. А кіраўнікам арганізацый дадуць належную прававую ацэнку.

Яшчэ адна праблема, якую стварае сельгастэхніка на дарогах агульнага карыстання, — гэта язда без прадугледжанага заводам-вытворцам абсталявання, якое паказвае габарыты, павароты і стоп-сігналы. Увогуле ж, летась «праштрафілася» больш за тры з паловай тысячы аўтамабіляў. Там не было элементаў канструкцыі для бяспечнай эксплуатацыі транспартнага сродку.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Сяўба пад кантролем

Выбар рэдакцыі

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.

Грамадства

 Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Нудна больш не будзе. Гэтую і многія іншыя цытаты з савецкага фільма «Вяселле ў Малінаўцы» падчас паездкі ў госці да жоўта

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.