Вы тут

VII Мінскі фестываль моў пройдзе 31 сакавіка ў Белдзяржуніверсітэце


Гэта культурна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае мовам і мовазнаўству, арыентаванае на шырокую аўдыторыю. 


На інтэлектуальным свяце будуць прадстаўлены 49 моў. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць 45-хвілінныя лекцыі-прэзентацыі. Усяго запланавана 14 лінгвістычных лекцый і шэсць — па беларусістыцы. Усе прэзентацыі моў размяркуюць па шасці паралелях: у кожнай з іх плануецца правесці больш як 10 паказаў. Удзельнікі фестывалю самі будуць вырашаць, каго ім слухаць, паколькі прэзентацыі будуць праходзіць адначасова ў розных аўдыторыях.

Праграма фестывалю ўключае работу пляцоўкі моўнай практыкі, дзе госці змогуць наведаць іспанскі і літоўскі гутарковыя клубы, прэзентацыю кнігі Роберта ван Гуліка “Следства  вядзе суддзя Дзі”, навучацца правільна чытаць раман Джэйн Осцін “Гонар і прадузятасць” і інш.

Упершыню ў БДУ будуць прадстаўлены старажытнаскандынаўская, арчынская, баскская, авестыйская, грэнландская і саамская мовы.

Стаць удзельнікам фестывалю могуць усе жадаючыя. Для гэтага неабходная толькі папярэдняя рэгістрацыя https://goo.gl/Wt4jr8.

Летась мерапрыемства наведалі больш за 1000 чалавек.

Арганізатарам Фестывалю моў выступае філалагічны факультэт БДУ. Мерапрыемства  пройдзе на яго пляцоўцы (вул. К. Маркса, 31). Пачатак у 10.00.

Даведка.

Першы фестываль моў прайшоў у Мінску  31 сакавіка 2013 года і сабраў больш за 350 наведвальнікаў. На мерапрыемстве былі прадстаўлены 35 моў і 7 лінгвістычных лекцый.

Першы ў свеце Фестываль моў быў праведзены ў 1995 годзе ў Францыі (г. Тур), яго арганізаваў амерыканскі лінгвіст і грамадскі дзеяч Дэніс Кіф. Сёння фестывалі моў праходзяць у розных краінах: ЗША, Венесуэле, Бельгіі, Швецыі, Малдове, Расіі і іншых. Найбуйнейшым з іх лічыцца першы кітайскі фестываль, які прайшоў у 2008 годзе ва  ўніверсітэце Нанкіна і за два дні сабраў больш за 13 000 наведвальнікаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».