Вы тут

Тлумачэнне якіх сноў шукалі беларусы ў інтэрнэце


Кожны дзень інтэрнэт-карыстальнікі задаюць у пошукавіках пытанні, звязаныя з тлумачэннем сноў. Па іх можна меркаваць, што сніцца людзям часцей за ўсё. Пасля Сусветнага дня сну каманда «Яндэкса» вывучыла запыты беларускіх карыстальнікаў пра сны. Для гэтага былі ўзятыя запыты за 2018—2019 гады са словам «сніцца» і яго формамі.


Сны карыстальнікаў вельмі разнастайныя. Нягледзячы на тое што шмат каму сняцца адны і тыя ж прадметы і героі, яны ўдзельнічаюць у сотнях, а то і тысячах розных сюжэтаў. А сюжэты, якія паўтараюцца, адрозніваюцца мноствам дэталяў.

Часцей за ўсё ў запытах беларусаў пра сны фігуруе слова «цяжарнасць». Напрыклад, карыстальнікі пыталіся, «да чаго сняцца дзве палоскі на тэсце на цяжарнасць» і «да чаго сніцца цяжарнасць тройняй».

А вось дзясятак слоў з запытаў аб снах, якія часцей за ўсё згадваліся ў пошукавіку «Яндэкс»:

  • 1. Цяжарнасць.
  • 2. Чалавек.
  • 3. Памерлы.
  • 4. Дзіця.
  • 5. Змяя.
  • 6. Былыя.
  • 7. Дом.
  • 8. Рыба.
  • 9. Зуб
  • 10. Муж.

Таксама даследчыкі падрыхтавалі «воблака сноў», дзе сабралі 25 самых папулярных з'яў і персанажаў са сноў беларусаў. У запытах аб снах часта гучыць тэма дабрабыту: «да чаго сніцца купіць кватэру», «да чаго сняцца залатыя ўпрыгажэнні шмат для жанчыны», «да чаго сніцца купля машыны». Мяркуючы па запытах, часам людзям сніцца што-небудзь страшнае або непрыемнае: напрыклад, смерць, ядавітыя змеі і павукі, розныя захворванні, авіякатастрофы, аўтамабільныя аварыі і выбухі. Часам яны бачаць, наадварот, прыемныя сны і хочуць даведацца, «да чаго сняцца сланяняты» ці «да чаго сняцца вожыкі».

Некаторыя шукалі тлумачэнне сноў, звязаных са звышнатуральным: «да чаго сняцца вампіры», «да чаго сніцца экстрасэнс», «да чаго сняцца прывіды». Трапляліся і пытанні, як прысніцца канкрэтнаму чалавеку: «як прысніцца хлопцу, які падабаецца» ці «як прысніцца чалавеку на адлегласці». Бываюць і зусім нечаканыя запыты пра сны: напрыклад, «да чаго сніцца зубр у доме» (такі нацыянальны каларыт, не?), «да чаго сніцца сярэднявечча», «да чаго сніцца цяжарны мужчына». Самыя папулярныя колеры ў снах беларусаў — чорны і белы. Трохі радзей сустракаюцца чырвоны і сіні.

Людзі звяртаюць увагу на тое, калі ім прысніўся сон. Напрыклад, сярод запытаў сустракаліся такія: «сніцца чалавек з чацвярга на пятніцу», «калі сняцца прарочыя сны — дні тыдня», або больш канкрэтны запыт — «да чаго сніцца хлопец, які падабаецца, з серады на чацвер».

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.